МУС: на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі 56 чалавекВедамства паведамляе, што гэта былі жыхары Мінс…

МУС: на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі 56 чалавек

Ведамства паведамляе, што гэта былі жыхары Мінска, Гродна, Віцебска, Брэста, Пінска і Лунінца, сярод якіх былі «датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку да масавых беспарадкаў у 2020 годзе».

Таксама МУС адзначыла, што сярод затрыманых «былі сваякі ўдзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне».

11 удзельнікаў канцэрту былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за «распаўсюд нацысцкай сімволікі» і «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Арганізатараў (42-х і 41-х гадовыя жыхары Пінскага раёна) прыцягнулі да адказнасці за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў».