Не было, аднак, ні гучных заяў ад губазіка, ні камедыйных фільмаў ад кдб. Лука не хваліўся затрыманнем замежнага дыверсанта. Нямецкая прэса перадрукоўвае паведамленні беларускіх незалежных журналістаў. І толькі МЗС Германіі пацвердзіла: ёсць такі чалавек і такі прысуд. Чуткі кажуць, што хлопец – ваенны медык, і яму прыпісваюць сувязь з палком Каліноўскага. З’явілася версія: Крыгер – ваеннапалонны, захоплены расейцамі. Але пры чым тут Беларусь?
І нешта гэта гісторыя нагадвае. Памятаеце, у 2022 г у гэтак званай “днр” прысудзілі смяротнае пакаранне тром замежнікам, што ваявалі за Украіну? Два брытанцы і мараканец. Потым, на шчасце, хлопцы апынуліся на волі – іх ці то выкупілі, ці то абмянялі.
Добрая схема для шантажу і гандлю людзьмі. Але з тых часоў сёе-тое змянілася. Расія правяла “рэферэндум”, і зараз лічыць “днр” часткай сябе. А ў Расіі, як мы памятаем, смяротнага пакарання афіцыйна не існуе (неафіцыйна яно квітнее, але часам трэба “па законе”).
Сведкі акту гуманізму, як справы? Як вам новы акт? Выбух, якога не было, замежніка-закладніка натуральна пагражаюць забіць, Германія патаемна вядзе з катамі перамовы. А цяпер лука (ці пуцін) вырашыў узняць стаўкі. Цалкам гуманістычна.
А Беларусь у гэтай гісторыі – нешта накшталт “днр” ці Самалі. Краіна для забойстваў. Толькі, ведаеце, з гуманізмам, чыстымі вуліцамі і з бязвізам для еўрапейцаў. Welcome to Belarus!
І мы спадзяемся, вядома ж, што немцы ўратуюць свайго чалавека. Але наўрад ці гэта апошні інцыдэнт. А скончацца такія інцыдэнты толькі тады, калі скончыцца тэрарыстычны рэжым. Два тэрарыстычныя рэжымы. І душыць тэрарыстаў – абавязак кожнай краіны, якая клапоціцца пра бяспеку сваіх грамадзян.
Свабоду Рыка Крыгеру!
Свабоду закладнікам!
Жыве Беларусь!