20 ліпеня спаўняецца 30 гадоў з першай інаўгурацыі Лукашэнкі. З гэтай нагоды суполка беларускіх пен…

20 ліпеня спаўняецца 30 гадоў з першай інаўгурацыі Лукашэнкі. З гэтай нагоды суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты” вырашыла сцісла падвесці вынікі.

30 гадоў нашай краінай кіруе бесчалавечны чалавек. У яго няма маральных прынцыпаў, у яго дрэнныя выхаванне і адукацыя, няшмат розуму. Але ў яго многа прагі да ўлады, жорсткасці ды хітрасці. Пад ягоным бяздарным кіраўніцтвам наша краіна 30 гадоў амаль топчацца на месцы ў развіцці, усё больш трапляе ў залежнасьць ад Расіі і жыве не дзякуючы, а насуперак гэтаму кіраўніку.

У 2020 годзе ён баязліва і маладушна не прызнаў сваю паразу на выбарах, і вось ужо чатыры гады страх змушае яго бязлітасна караць пратэстоўцаў.

У 2022 годзе ён стаў памагатым іншага людажэра ў варварскім нападзе на Украіну.

Вось з чым увойдзе ў гісторыю першы прэзідэнт Беларусі.

#МыРазам