Лукашэнка памілаваў асуджанага да расстрэлу грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера
Пра гэта паведамляюць прапагандысты.
Нагадаем, у Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня 29-гадовага супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» Рыка Крыгера (Rico Krieger) асудзілі да смяротнага пакарання. У Беларусі яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх і асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289 КК). Грамадзянін Германіі не абскардзіў прысуд і ён набыў моц. 30 ліпеня стала вядома, што Рыка напісаў памілаванне на імя Лукашэнку.
Лукашэнка памілаваў асуджанага да смяротнага пакарання немца Рыка Крыгера