Чатыры гады таму мы, беларусы, ухапіліся за магчымасць змяніць ілжывага, бяздарнага прэзідэнта. Падчас і пасля выбарчай кампаніі мы самі сябе ўразілі сваёй прагай справядлівасці, салідарнасцю, узаемадапамогай, мужнасцю. Зараз бачна, што большасць з нас былі міралюбівымі і наіўнымі: нам здавалася, што рэжым сыдзе, калі пабачыць, як нас многа. Нягледзячы на жорсткае падаўленне пратэстаў, мы верым, што наша Беларусь ачысціцца ад зла. Жыве Беларусь! Пахне чабор!