Палітзняволенаму Міколу Статкевічу споўнілася 68 гадоў
Беларускі палітык адзначае за кратамі ўжо пяты Дзень Народзінаў запар.
Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 4 гады. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023-га году.
У другой палове мінулага лістапада сваякі Статкевіча праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спаткання. За апошні год ягоныя родныя не атрымалі ніводнай вестачкі ад Мікалая.
Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйда на сваякоў палітвязняў. Яе асудзілі за «дробнае хулігнаства» да 15 сутак арышту.
Месца ўтрымання: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Напісаць анлайн