Больш за 30 гадоў таму ён прысягнуў незалежнай Беларусі, і з таго часу абараняе яе, як належыць вайскоўцу. Абараняць давялося не на полі бою, і Статкевіч пайшоў у палітыку. Кажуць, што гэта брудная справа, што яна праглынае і змяняе людзей, якія ірвуцца да ўлады, але Статкевіч ні ў якім брудзе не запэцкаўся. Вядома ж, ён хацеў адчуваць народную падтрымку, але сваю справу мог рабіць у невялікай кампаніі аднадумцаў, ці ўвогуле адзін.
Зараз пацукі імкнуцца запэўніць Статкевіча, што ён сапраўды застаўся адзін. Ужо 550 дзён яго трымаюць у стане інкамунікада. Але турэмнаму кіраўніцтву не падмануць чалавека, які ад пачатку бачыў хлуслівую сутнасць рэжыму і трыццаць гадоў супрацьстаіць хлусні, а адзінота і цяжкія ўмовы – гэта толькі часовыя перашкоды для сапраўднага ваяра.
Мы жадаем Мікалаю Віктаравічу моцнага здароўя, бо гэта зараз галоўнае. А таксама жадаем свабоды – і для яго, і для Беларусі, краіны, якой ён прысвяціў жыццё.
З днём народзінаў, герой!
Свабоду Міколе Статкевічу!
Жыве Беларусь!