Святлана Ціханоўская – да дня народзінаў BYSOL «Дарагія, хачу павіншаваць з днём народзінаў фонд BYS…

Святлана Ціханоўская – да дня народзінаў BYSOL

«Дарагія, хачу павіншаваць з днём народзінаў фонд BYSOL – арганізацыю, якая ўжо чатыры гады з’яўляецца прыкладам салідарнасці для ўсіх, хто апынуўся ў цяжкім становішчы.

Немагчыма не заўважыць працу, якую робіць BYSOL, каб заахвоціць людзей дапамагаць адно аднаму. Больш за тысячу чалавек каманда Фонду экстранна эвакуявала з Беларусі, бо ім пагражалі турма і катаванні. BYSOL працягвае ладзіць падтрымку палітвязняў і іх сем’яў, ветэранаў вайны ва Украіне, тых, хто з-за рэпрэсій з’ехаў у эміграцыю, былых палітвязняў, якія пачынаюць нанова жыццё пасля вязніцы, а таксама маленькіх грамадзянскіх ініцыятываў.

Дзякую камандзе Фонду, якая штодзень паказвае, як нават у складаных умовах можна быць побач з тымі, хто найбольш мае ў гэтым патрэбу. Я цешуся тым, колькі добрых справаў яны робяць.

Калі ў вас ёсць магчымасць, вы таксама можаце павіншаваць каманду з народзінамі і падзякаваць BYSOL за працу».