Сяргей Ціханоўскі – звычайны чалавек, які замест таго, каб разважаць, што патрэбна і не патрэбна народу, пайшоў і спытаў у народа. І адказы настолькі раззлавалі галоўнага пацука, што той кінуў Сяргея за краты. І не толькі Сяргея. Тысячы дарослых пакутуюць у турмах і тысячы дзяцей пакутуюць без бацькоў. Бо вораг для злачыннай улады – не Сяргей Ціханоўскі. Вораг для ўлады – народ. І дзякуючы ў тым ліку Сяргею ўсе гэта ўбачылі і зразумелі.
Можна ўзгадваць усё, што Сяргей ужо зрабіў і разважаць пра тое, што ён у будучыні зробіць, апынуўшыся на волі. Але галоўнае, што сёння мы хацім пажадаць Сяргею, – гэта хутчэй абняць сям’ю, пачуць словы кахання ад Святланы, падзякаваць дзецям за паштоўкі, якія яны малявалі яму ўсе гэтыя гады. У дні народзінаў бацькоў дзеці павінны быць побач. Аднойчы так і будзе.
Свабоду Сяргею Ціханоўскаму!
Жыве Беларусь!