​​Не так даўно Украіна выкупіла ў рэжыма некалькі сваіх грамадзян. Пра гэту радасную насамрэч навіну…

​​Не так даўно Украіна выкупіла ў рэжыма некалькі сваіх грамадзян. Пра гэту радасную насамрэч навіну хутка забыліся. Але тады на волі апынуўся Мікалай Швец, украінец, якога пацукі вінавацяць у “тэракце” у Мачулішчах. А зараз пачалі судзіць беларусаў, нібыта датычных да таго ж самага “тэракта”, і тэрміны могуць быць астранамічнымі. Іх ніхто выкупляць не збіраецца.

І гэта ўсё сумна і несправядліва, і ўзгадваюцца іншыя людзі, што апынуліся за кратамі за падтрымку Украіны, напрыклад, рэйкавыя партызаны.

Але наўрад ці яны разлічвалі на абмен, ці на медалі ад Зяленскага, ці нават на падзяку. Добраахвотнікі, рэйкавыя партызаны, валанцёры – усе яны рабілі і робяць тое, што падказала ім сэрца, бо ў нас з украінцамі агульны вораг – рашызм.

Няма братэрскіх народаў, і перамога і воля будзе ў кожнага народа свая, а вось вораг агульны. І яго параза нават не наблізіць, а забяспечыць нашу перамогу.  “Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжо не будзе.”

Маскль стагоддзямі адпраўляў на шыбеніцу нацыянальных герояў акупаваных народаў – і нашых герояў, і украінскіх. Аднак яго час праходзіць, і зараз гэта асабліва адчуваецца. Узгадайце той самы танк пад бел-чырвона-белым сцягам. Вось ён, сімвал свабоды, і ён рухаецца і рухаецца наперад. Часам ён ідзе павольна, але – ніколі не спыняецца. Да перамогі.

Свабоду народам!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!