Сёння дзень народзінаў адзначае Мікола Дзядок – анархіст, журналіст, пісьменнік, двойчы палітвязень,…

Сёння дзень народзінаў адзначае Мікола Дзядок – анархіст, журналіст, пісьменнік, двойчы палітвязень, смелы і сумленны чалавек, герой Беларусі.

Для большасці анархіст уяўляецца чалавекам, які марыць зруйнаваць дзяржаўны лад, – смелым, можа часам летуценным. Але той, хто хоча жыць у грамадстве па-за дзяржавай, мусіць быць у першую чаргу адказным і свядомым. І Мікола менавіта такі. Ён дакладна ведаў, на што ідзе і чым рызыкуе. Яго не зламалі падчас першага тэрміну, і не зламалі падчас другога. Мікола прымае свой лёс спакойна, увесь час за кратамі ён піша, аналізуе, разважае і будуе планы на будучыню. У яго ёсць бачанне будучыні Беларусі, бо ёсць бачанне таксама яе мінулага і сучаснасці.

Мы жадаем Міколе моцнага здароўя. І няхай у вольнай Беларусі яго інтэлектуальная праца дапаможа будаваць сумленнае, адказнае, адукаванае і свабоднае грамадства.

З днём народзінаў, герой!
Свабоду Міколе Дзядку!
Жыве Беларусь!