33 гады таму для большасці беларусаў гэта былі проста колеры. А сёння ў тых колерах усё: мужнасць, г…

33 гады таму для большасці беларусаў гэта былі проста колеры. А сёння ў тых колерах усё: мужнасць, гонар, вера, любоў, каханне, боль і кроў. Свабода. Так простыя рэчы робяцца сімваламі, а сімвалы селяцца ў сэрцах розных людзей. А людзі разумеюць, хто яны, кім нарадзіліся, і пра якую будучыню мараць.

Ужо не проста колеры. Наш сцяг. І мы вернем яго нашай краіне.

Жыве Беларусь!

І добрая песня на добры верш, паслухайце:
Зміцер Вайцюшкевіч – Сцяг