​​У дзень, які зараз падаецца як свята ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, СССР фактычна ўступі…

​​У дзень, які зараз падаецца як свята ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, СССР фактычна ўступіў у вайну. Але не ў любімую лукашыстамі “вялікую айчынную”, а ў другую сусветную. На баку Гітлера. Добрая нагода для святочнага канцэрта і выступу галоўнага пацука. Яшчэ і генпракурору і аматару генацыду шведу прысвоілі чарговае званне.

Цікава, як нашых пераможцаў нацызму цягне да такіх дат. Такое свята з карычневым адценнем. Дарэчы, вось яшчэ адна дата: праз 5 дзён у Брэсце адбыўся сумесны германа-савецкі парад. Чым не дзень сяброўства народаў?!

Але пакінем гісторыю навукоўцам. Уся гэтая тэма з адзінствам народа, якой бы дзень яны не абралі, гучыць агідна. Бо тыя, хто зараз святкуюць, імкнуцца запэўніць беларускі народ, што яго не існуе. Што мы “рускія са знакам якасці”, а можа ўжо і без знака. Што наша мова – дыялект, і культура – лапці і дранікі ў рэстарацыі “поедем-поедим”, і гісторыя пачалася прыкладна ў 1994 г. Памятаеце, як у фінскім эпасе Стары Вайнямёйнен ствараў сусвет? Вось і ў пацукоў свой эпас, і там таксама ёсць стары – стваральнік усяго.

А кнігі па гісторыі забараняюць, як і ўвогуле беларускія кнігі, культурныя праекты прызнаюць экстрэмісцкімі, імя Каліноўскага намагаюцца выкрасліць адусюль, у беларускіх гарадах ставяць помнікі расейскім катам. Схаваць, закапаць, спаліць, разбурыць, знішчыць усе беларускае – і адсвяткаваць народнае адзінства. У дзень адзінства чэкістаў з нацыстамі. Ну не могуць яны не ганьбіцца.

Сёння нам няма чаго святкаваць. Ганебная гістарычная нагода і яе не менш ганебнае выкарыстанне сучаснай прапагандай. Але ўсё тое добрае, што яднае народ, нікуды не знікла, яно працягвае існаваць. І не толькі добрае. Нянавісць таксама яднае – на шчасце ці на жаль. І нам не патрэбны нейкі асаблівы дзень, каб усё гэта адчуць.

А вось новы дзень незалежнасці – яго не хапае. І ён яшчэ будзе, і гэта будучае свята сапраўды аб’яднанне ўсіх беларусаў.

Жыве Беларусь!