Святлана Ціханоўская: «33 гады таму Вярхоўны Савет афіцыйна зацвердзіў назву нашай краіны – Рэспублі…

Святлана Ціханоўская: «33 гады таму Вярхоўны Савет афіцыйна зацвердзіў назву нашай краіны – Рэспубліка Беларусь. Разам з назвай краіны былі зацверджаныя і дзяржаўныя сімвалы: герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, якія ўвасабляюць доўгі шлях беларусаў да свабоды і незалежнасці, імкненне да справядлівасці і права вызначаць уласны лёс.

Сёння рэжым спрабуе адабраць у нас гэтыя сімвалы, забараніць іх як нешта чужое і варожае. Але ні ціск, ні гвалт, ні пагрозы не могуць сцерці беларускую культуру, гісторыю і ідэнтычнасць. І ніводная ўлада не здолее выкрасці нашае самавызначэнне: яно належыць не дзяржаве, а народу. Гэта частка нас саміх, і яе немагчыма сцерці.

Я ўпэўненая: надыдзе дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі. Жыве Беларусь!»