Вольны Захад інфа

Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342

___________________
Галоўная суполка раёна: @zahad97
Паслугі: @zahad_paslugi
Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
Вочы Захада: @VolnaeVoka
Сувязь: @Zahad97_bot

10 ліпеня 1994 г. адбыліся першыя дэмакратычныя выбары прэзідэнта ў Беларусі, перамог Лукашэнка

Вольны Захад інфа

10 ліпеня 1994 г. адбыліся першыя і апошнія дэмакратычныя выбары прэзідэнта ў Беларусі, ім стаў Лукашэнка*. Неабмежаваная прэзідэнцкая ўлада прывяла да масавых выступаў беларусаў у 2020-м**. *Набраў 80,1% галасоў, а яго галоўны канкурэнт Вячаслаў Кебіч – 14,1%. **Гэты год стаўся самым драматычным у сучаснай гісторыі краіны. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны […]

Генэтычна роднасныя словы ў розных мовах могуць мець розныя значэнні на прыкладзе слова «шнур»

Вольны Захад інфа

Нават генэтычна роднасныя словы ў розных мовах могуць азначаць зусім рознае. Слова шнур — старадаўні германізм у славянскіх мовах. У беларускай слова стала шматзначным, а ў расейскай мае адно асноўнае значэньне. У выніку Купалавы радкі „…Шнур бядак араў да поту…”  расеец можа зразумець няправільна

Уладзіміру Някляеву споўнілася 78 гадоў і выйшла новая кніга паэта

Вольны Захад інфа

Уладзіміру Някляеву – 78! У свой дзень народзінаў класік падрыхтаваў выдатны сюрпрыз для беларусаў: пабачыла свет новая кніга аўтара «БЕЗ АЙЧЫНЫ. Кніга турмы і замежжа». Зычым спадару Уладзіміру моцы, натхнення, плёну ў творчасці і поспехаў ягонаму новаму зборніку. Пачытаць болей вершаў з кніжнай навінкі можна на фэйсбук-старонцы паэта. Выпуск на канале CHADANOVIČ пра Уладзіміра Някляева, […]

Простыя правілы кібербяспекі для абароны асабістай інфармацыі і прылад

Вольны Захад інфа

Некалькі простых правілаў, каб засцерагчы сябе і свае прылады У наш час пытанні кібербяспекі становяцца ўсё больш актуальнымі, таму важна ведаць і прымяняць асноўныя меры абароны, каб засцерагчы асабістую інфармацыю і прылады. Вось некалькі простых правілаў, якія дапамогуць вам заставацца ў бяспецы: Не выкарыстоўвайце адкрытыя кропкі доступу Wi-Fi. Калі вы знаходзіцеся ў гатэлі ці ў […]

Праваабарончы цэнтр «Вясна» запускае віртуальную галерэю творчасці палітзняволеных

Вольны Захад інфа

Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў У мінулым траўні, напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі, Праваабарончы цэнтр «Вясна» запусціў сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя у СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі». Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных […]

7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Янка Купала — класік беларускай літаратуры і нацыяналіст

Вольны Захад інфа

Купала – сапраўдны беларускі нацыяналіст 7ліпеня 1882 — нарадзіўся Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзяяч беларускага Адраджэньня. Дакастрычніцкі пэрыяд Янкі Купалы даў белліту аднаго з самых буйных і супярэчлівых паэтаў і скончыўся не ў кастрычніку 1917, а значна пазьней, у 1930, жахлівым кафкіянскім Verwandlung паэта ў драўлянага жаўнера, Каяна Лупаку. Але […]

Праверце свае веды пра гісторыю і традыцыі святкавання Купальля ў Беларусі і свеце

Вольны Захад інфа

Ці добра вы ведаеце гісторыю і традыцыі адзначэньня Купальля? ТЭСТ У чэрвені-ліпені беларусы ў Беларусі і ў іншых краінах на розных кантынэнтах адзначаюць Купальле — старажытнае народнае сьвята. Праверце сябе, ці добры вы ведаеце купальскія традыцыі і гісторыю адзначэньня гэтага сьвята, адкажыце на пытаньні тэсту. https://smarturl.click/mpLZG

У Беларусі ўсе ведаюць цёплыя дзіцячыя словы бусі, буські, буська, пабусяць, але не ўсходнія госці

Вольны Захад інфа

Усе ў Беларусі ведаюць цёплыя дзіцячыя словы бусі, буські, буська, пабусяць. Але іх не разумеюць, прыкладам, госьці з Усходу. Паходжаньне гэтых характэрна беларускіх словаў, хутчэй за ўсё, гукапераймальнае.