Вольны Захад інфа

Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342

___________________
Галоўная суполка раёна: @zahad97
Паслугі: @zahad_paslugi
Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
Вочы Захада: @VolnaeVoka
Сувязь: @Zahad97_bot

У Беларусі з’явіўся новы мабільны дадатак для знаёмстваў «Віт!» для беларусаў

Вольны Захад інфа

З’явіўся новы мабільны дадатак для знаёмстваў, створаны беларусамі адмыслова для беларусаў 7 жніўня 2024 выйшаў у свет новы мабільны дадатак пад назвай «Віт!», які дапаможа беларусам знаёміцца і ствараць сувязі. Жыхарам дыяспары ён можа дапамагчы пазнаёміцца з суседзямі-беларусамі, знайсці сяброў для дзіцяці, ці кампанію для сумесных актыўнасцяў (пакатацца на ровары, схадзіць у грыбы). У Беларусі […]

У Беластоку адзначылі Дзень Годнасці ў гонар чацвёртай гадавіны выбараў і пратэстаў 2020 года

Вольны Захад інфа

У Беластоку адзначылі Дзень Годнасці Міжнародная акцыя беларускай дыяспары, з нагоды чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў і беларускіх пратэстаў 2020 года.

9 жніўня 2024 у Кракаве адзначылі Дзень годнасці і памяць пра пратэсты 2020 года

Вольны Захад інфа

9 жніўня 2024, Кракаў.Дзень годнасці. Мы памятаем, як мы аб’ядніліся супраць дыктатуры, хлусні і гвалту ў 2020 годзе! Не забудзем! Не даруем!#ЖЫВЕБЕЛАРУСЬ#СВАБОДУПАЛІТВЯЗНЯМ#СЛАВАУКРАІНЕ#НЕВАЙНЕ

Беларусы Вільні адзначылі чацьвёртую гадавіну падзей 9 жніўня 2020 года акцыяй і маршам

Вольны Захад інфа

Беларусы Вільні выйшлі на акцыю з нагоды чацьвёртай гадавіны падзей 9 жніўня 2020-га, калі пачаліся пратэсты пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў. На Катэдральный плошчы выступіў Лявон Вольскі. Пасьля ўдзельнікі прайшлі маршам праз цэнтр Вільні да беларускай амбасады, дзе на мэмарыяле Варта Сьвятла прыгадалі тых, хто загінуў за свабоду. https://smarturl.click/Eeaa5

Беларусы ў Шчэціне адзначылі 4-ю гадавіну пратэстаў пасля сфальсіфікаваных выбараў

Вольны Захад інфа

Беларусы Шчэціна спаткаліся на Плошчы Салідарнасьці з нагоды 4 гадавіны пратэстаў пасьля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі. Нягледзячы на дождж было весела і прыемна: песьні пад гітару, размовы, ўспаміны… Мы прыгадалі, што беларусы трымаюцца разам і дапамагаюць адно аднаму. Так было ў 2020 годзе, так ёсць і зараз. Мы – неверагодныя! І такімі застанемся. Жыве Беларусь!#МыРазам

Беларусы Бельгіі ўшанавалі чатыры гады пратэстаў каля Еўрапейскага Парламента ў Брусэлі

Вольны Захад інфа

На Дзень Годнасці Беларусы Бельгіі сабраліся каля Еўрапейскага Парламента ў Брусэлі, каб ушанаваць чатыры гады з моманту пачатку пратэстаў супраць фальсіфікаваных выбараў. Штодзённа беларусы змагаюцца за свабодную Беларусь, вызваленне палітычных зняволеных і вяртанне дадому. #МыРазам

Беларусы ў Беластоку адзначылі Дзень Годнасці ў падтрымку пратэстаў 2020 года

Вольны Захад інфа

Беласток, Польшча, 09.08.2024 ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ-міжнародная акцыя беларускай дыяспары, з нагоды чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў і беларускіх пратэстаў 2020 года. Беларусы разам па ўсім свеце супраць дыктатуры Лукашэнкі. #МыРазам

9 жніўня 1910 года нарадзілася выбітная беларуская паэтка Ларыса Геніюш

Вольны Захад інфа

9 жніўня 1910 года нарадзілася Ларыса Геніюш – выбітная беларуская паэтка, беларуская дзяячка, грамадзянка БНР і дысідэнтка ў час савецкай няволі. Нязломная беларуска, якая да канца жыцця была верная сваім ідэалам.

Згадваем народны крэатыў у пратэсных плакатах Беларусі 2020 года

Вольны Захад інфа

«Толькі беларусы могуць кожны дзень». Згадваем народны крэатыў у пратэсных плакатах Плакаты ў 2020 годзе сталі асобным відам пратэсту, яны былі як крык душы, які прарваўся на вуліцы гарадоў Беларусі. Дзякуючы ім, а таксама перформансам, якія іх часам суправаджалі, усе ўбачылі бясконцы крэатыў беларусаў і неверагоднае пачуццё гумару. https://nashaniva.com/348751 Без VPN — па гэтай спасылцы.