Вольны Захад інфа

Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342

___________________
Галоўная суполка раёна: @zahad97
Паслугі: @zahad_paslugi
Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
Вочы Захада: @VolnaeVoka
Сувязь: @Zahad97_bot

Перфоманс Алеся Пушкіна з тачкай гною ля адміністрацыі Лукашэнкі адзначае 2 гады пасля смерці мастака

Вольны Захад інфа

Тачка з гноем ля адміністрацыі Лукашэнкі — самы вядомы перфоманс Алеся Пушкіна. Гэта было ў 1999-м. А сёння — два гады, як Пушкіна няма з намі. Мастак памёр у няволі. Тут можна паглядзець разважанні Алеся Пушкіна пра нацыянальную ідэю ў праграме “Ідэя Х”: https://www.youtube.com/live/C4WUDwA7lL4

Усе грошы для экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны

Вольны Захад інфа

Усе грошы экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны Экс-дацэнтка кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, былая палітзняволеная Наталля Дуліна ўчора звярнулася па дапамогу. «Я адрэзаная ад свайго ранейшага жыцця, а каб пачаць новае, неабходная дапамога», — тлумачыла яна. https://nashaniva.com/372081Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372081

Dissidentby прапаноўвае падтрымку для былых палітзняволеных у працаўладкаванні і навучанні

Вольны Захад інфа

Dissidentby прапаноўвае падтрымку для былых палітзняволеных, якія шукаюць працу або новыя навыкі! «Калі вам неабходна дапамога з працаўладкаваннем або новай прафесіяй, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што першапачаткова мы правядзем размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе Таксама нагадаем, калі […]

Беларус у Threads расказаў пра затрыманне на мяжы за «лайк» і ўмовы ў ізалятары

Вольны Захад інфа

«Сардэчна запрашаем на радзіму» Беларус у Threads падрабязна распавёў пра сваё затрыманне на мяжы за «лайк», умовы ў ізалятары і суд. Паводле даных «Вясны», з пачатку 2025 года на мяжы з Беларуссю былі затрыманыя як мінімум некалькі дзясяткаў чалавек. Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда […]

10 ліпеня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння беларускага мастака Пётры Сергіевіча

Вольны Захад інфа

Ужо сёньня: 125 гадоў таму нарадзіўся Пётра Сергіевіч 10 ліпеня 1900 году ў вёсцы Стаўрова на Браслаўшчыне нарадзіўся Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст. Актыўны прыхільнік беларускага адраджэньня. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Аўтар шэрагу знакавых для беларускай нацыі карцінаў, у тым ліку партрэта мовазнаўцы Яна Станкевіча, карціны з выявамі Янкі Купалы, Кастуся Каліноўскага і іншых выбітных […]

Міхась Клышка прысвяціў галоўную кнігу жыцьця моўнаму скарбу беларускай мовы

Вольны Захад інфа

Дзякуючы сынонімам беларуская мова здольная перадаць усю шматстайнасьць сьвету, яго пагляднасьць, гожасьць і хараство. Гэтаму моўнаму скарбу і прысьвяціў свой Opus magnum — галоўную кнігу жыцьця — Міхась Клышка. (Дарэчы, аўтар „Буквара“ Анатоль Клышка — ягоны малодшы брат.)

Улетку варта падказаць дзецям гуляць на падворку замест сядзення з тэлефонам

Вольны Захад інфа

Улетку добрая нагода падказаць дзецям, што пагуляць зь сябрамі на падворку цікавей і весялей, чым сядзець унурыўшыся ў тэлефон. Нагадаем беларускія назвы традыцыйных дзіцячых гульняў.

Беларуская мова эканомная і замяняе доўгія словазлучэнні кароткімі словамі

Вольны Захад інфа

Па-беларуску — сьцісла! Беларуская мова эканомная, але не за кошт слоўных пачварак, як „лікбез“, „мінаду“ ці „прафулік“. Ёсьць нямала беларускіх словаў, якімі замяняем цэлыя словазлучэньні (часта скалькаваныя з расейскай). Прайдзіце моўны тэст — і беларуская мова надалей будзе ашчаджаць ваш час! https://smarturl.click/w4188

9 ліпеня: 70-годзьдзе Дзіцячай чыгункі ў Менску і дзень народзінаў Уладзімера Някляева

Вольны Захад інфа

Ужо сёньня: 70-годзьдзе Дзіцячай чыгункі ў Менску, дзень народзінаў Уладзімера Някляева 9 ліпеня 1946 году нарадзіўся Ўладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць. У гэты ж дзень у 1955-м у Менску адкрылася Дзіцячая чыгунка. Больш падзей 9 ліпеня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/VR60n