sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat

Анлайн-дыскусія пра журналістыку ў выгнанні адбудзецца 29 кастрычніка пры падтрымцы БАЖ і Савета Еўропы

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Журналістыку ў выгнанні абмяркуюць на анлайн-дыскусіі 29 кастрычнікаБАЖ пры падтрымцы Савета Еўропы ладзіць анлайн-дыскусію з удзелам Ханан Бадр — прафесаркі, даследчыцы з Аўстрыі (і разам з тым, вельмі харызматычнай выступоўцы), якая падзеліцца сваімі высновамі ў вывучэнні медыя ў выгнанні, уключаючы беларусаў. У праграме: ⁃ Як праца ў выгнанні змяняе журналістыку і яе стандарты, як мы […]

Праграма рэзідэнцый 25AV для міждысцыплінарных мастацкіх калектываў з дэдлайнам 30 кастрычніка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Праграма рэзідэнцый ад платформы 25AV для міждысцыплінарных мастацкіх калектываў (хуткі дэдлайн!)25AV — агульнаеўрапейская платформа для сумеснай мастацкай прадукцыі ў галіне медыямастацтва, гуку, перформансу і аўдыёвізуальных эксперыментаў. На 2026 і 2027 гады яна запускае 7-14-дзённыя рэзідэнцыі на пляцоўках: Onassis Stegi (Афіны, #Грэцыя), Vitamin (Брно, #Чэхія), iMAL (Брусель, #Бельгія), Triennale Milano (Мілан, #Італія) і Lothringer 13 Halle […]

Фонд імя С. Баторыя аб’явіў два конкурсы на фінансаванне беларускіх НДА ў 2025–2026 гг.

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Два конкурсы на фінансаванне беларускіх НДА ад Фонда імя С. Баторыя 1⃣Гранты для абмене досведамПадтрымліваюць абмен вопытам паміж дзвюма арганізацыямі (Заяўнікам і Партнёрам), якія працуюць над падтрымкай груп, якія знаходзяцца пад пагрозай дыскрымінацыі, няроўнага абыходжання, мовы нянавісці або злачынстваў на глебе нянавісці, або праводзяць адвакацкую, кантрольную і/або маніторынгавую дзейнасць у галіне вяршэнства закона, або імкнуцца […]

Сёння сканчаецца набор на Цяпліцу — інтэнсіў па кам’юніці-менеджменце ад РАДА

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

І не забываем, што ўжо СЁННЯ сканчаецца набор на ЦЯПЛІЦУ — практыкаарыентаваны інтэнсіў па кам’юніці-менеджменце ад “РАДА”. На ім можна будзе грунтоўна папрацаваць з ментаркай з, не пабаімся гэтага слова, зорнага беларускага прафесійнага кам’юніці. Даведацца больш. навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Два вэбінары па кам’юніці менеджменце адбудуцца 28 і 30 кастрычніка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Адразу два вэбінары па кам’юніці менеджменце на наступным тыдні:1⃣“Як будаваць супольнасць вакол сваёй ініцыятывы” — Варкшоп ад ArtPower BelarusКалі: 28 кастрычніка ў 17:30 Мінск / 16:30 ВаршаваРэгістрацыя да 28 кастрычніка, 12:00 (UTC+3). Варкшоп ад беларускіх лектарак-практыкаў будзе карысны як emerging, так і дасведчаным менеджар(к) культурніцкіх ініцыятываў і арганізацый, творцам, куратарам і інш. У праграме: ⁃ […]

Дэдлайн на афлайн-школу па правах чалавека і лідарстве для беларускай моладзі — 25 кастрычніка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Хутка дэдлайн на афлайн-школу па правах чалавека і лідарстве для беларускай моладдзі “Гэта База” У праграме:– Якія правы чалавека існуюць, што гэта такое і як яны працуюць– На якой філасофіі/падыходзе грунтуюцца правы чалавека і дзеля чаго існуюць– Што такое інклюзія, роўнасць, недыскрымінацыя і чаму гэта важна– Што можна рабіць пры парушэнні правоў. Лакальныя і больш […]

Дзве доўгатэрміновыя рэзідэнцыі ў ЕС для творцаў і даследчыкаў з розных дысцыплін у 2026–2028 гг.

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве доўгатэрміновыя і прэстыжныя рэзідэнцыі ў ЕС для творцаў і даследчыкаў з розных дысцыплін1⃣Akademie Schloss Solitude на 2026–2028 | Штутгарт, #ГерманіяТрэба мець досвед самастойнай працы ад 2-10 гадоў пасля завяршэння навучання (выключэнне толькі для дактарантуры). Можна падацца на 6 або 9 месяцаў пражывання. Напрамкі: ⁃ Выяўленчае мастацтва, фільм/відэа ⁃ Музыка/гук, сцэнічныя мастацтвы ⁃ Архітэктура і […]

Конкурс дакументальных фільмаў на Thessaloniki Pitching Forum у Грэцыі з прызамі да 10К EUR

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Конкурс дакументальных фільмаў на Thessaloniki Pitching Forum, #Грэцыя Форум пітчынгу ў Салоніках — гэта платформа для супольнай вытворчасці і фінансавання:– Арыгінальных дакументальных фільмаў– Тэлевізійных дакументальных фільмаў– Дакументальных фільмаў для дзяцей– Дакументальных серыялаў Форум дае магчымасць: абмеркаваць свае праекты, атрымаць водгукі і парады падчас 2-дзённага семінара, падрыхтавацца да пітчынгу. Пасля гэтага ўдзельнікі прадставяць свае праекты перад […]

Foresight Studio: навучальная праграма па стратэгічным мысленні для лідараў у культурных сектарах

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

«Foresight Studio: Designing the Next Decade» — навучальная праграма па стратэгічным мысленні для лідараў у культурніцкіх і творчых сектарахNote: Мае ўнёсак 35 EUR, аплата ў выпадку праходжання адбору. Робім для праграмы выключэнне яшчэ і таму, што яна ўхваленая European Institute of Innovation and Technology (EIT). Калі: лістапад — снежань 2025 (8 тыдняў)Фармат: вэбінары + ментарскія сесіі […]

Міні-лабараторыя квіравання беларускай традыцыйнай культуры ў лістападзе 2025 у Варшаве і анлайн

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Міні-лабараторыя для квіравання беларускай традыцыйнай культурыКалі: лістапад 2025. Дзе: анлайн і афлайн у #Варшава, #Польшча Мэта міні-лабараторыі — даследаванне беларускіх традыцыйных практык з пункту гледжання квір-людзей. “Мы не збіраемся “перапісваць гісторыю” ці аспрэчваць апісаныя ў ёй гендарныя ролі. Мы хочам даць магчымасць квір-людзям асацыяваць сябе з практыкамі продкаў, а таксама ажыццявіць іх у рэчаіснасці і […]