sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat

CEES Fellowship — да чатырох месяцаў у Цюрыху на ўласнае даследаваннеЦэнтр усходнееўрапейскіх дасле…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

CEES Fellowship — да чатырох месяцаў у Цюрыху на ўласнае даследаванне Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў пры Цюрыхскім універсітэце набірае стыпендыятаў(-ак) на вясновы семестр 2027 года. Тэма — любая, звязаная з Расіяй, Усходняй Еўропай, Каўказам ці Цэнтральнай Азіяй, але ў гэтым наборы асабліва чакаюць праектаў пра Паўднёвы Каўказ: геапалітыку, эканамічныя сувязі, сацыяльныя і культурныя працэсы. Падавацца могуць […]

Bom Dia / OASis Residency — 1 300 EUR ганарару за рэзідэнцыю ў партугальскай вёсцыCultivamos Cultur…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Bom Dia / OASis Residency — 1 300 EUR ганарару за рэзідэнцыю ў партугальскай вёсцы Cultivamos Cultura кліча на #рэзідэнцыя ў São Luís (Odemira, Партугалія). Тут працуюць у сувязі з месцам і мясцовай супольнасцю і шукаюць, як мастацтва суадносіцца з экалогіяй і ўстойлівай будучыняй. Чакаюць арыгінальныя і рэалістычныя праектаў з любой дысцыпліны — асабліва з […]

Новы раўнд стыпендый ад Centrum Mieroszewskiego: 32 000 PLN на чатыры месяцы даследаванняў у Польшч…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Новы раўнд стыпендый ад Centrum Mieroszewskiego: 32 000 PLN на чатыры месяцы даследаванняў у Польшчы Centrum Mieroszewskiego набірае маладых даследчыкаў(-ц), якія вывучаюць Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Асабліва чакаюць праектаў пра пратэсты, грамадзянскую супольнасць і палітычны супраціў у Беларусі і Расіі (у тым ліку пра дыяспару), спадчыну Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі, еўраінтэграцыю Украіны, Малдовы, Грузіі […]

ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататып на стыку мастацтва і тэхналогійOnassis ONX у Афінах шукае…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататып на стыку мастацтва і тэхналогій Onassis ONX у Афінах шукае раннія праекты, у якіх тэхналогія — не дэкор, а частка ідэі: інтэрактыўныя аб’екты, гульні, гукавыя працы, анімацыю, генератыўныя сістэмы ці гібрыдныя аналагава-лічбавыя формы. Чатыры месяцы інкубацыі — каб прайсці шлях ад канцэпцыі да працоўнага прататыпа. […]

WATCH DOCS Pitching 2026 — пітчынг дакументальных праектаў з узнагародамі да 20 000 PLN Падавацца м…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

WATCH DOCS Pitching 2026 — пітчынг дакументальных праектаў з узнагародамі да 20 000 PLN Падавацца могуць #рэжысёры(-кі) і #прадусары(-кі) з Польшчы, Украіны, Беларусі і Грузіі — з кароткім, сярэднім або поўным метром пра сацыяльныя тэмы і правы чалавека. Праект мусіць быць на этапе прасунутага дэвелапменту, вытворчасці або постпрадакшну. Можна падаваць і праекты, якія ўжо былі […]

Архіў VEHA шукае сямейныя фота для другога тома «Руін Беларусі»Першы том выйшаў у 2025 годзе і атры…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Архіў VEHA шукае сямейныя фота для другога тома «Руін Беларусі» Першы том выйшаў у 2025 годзе і атрымаў адзнаку конкурсу Najpiękniejsze Polskie Książki. Шукаюцца фота, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1990 года, з руінамі гістарычных будынкаў — сядзіб, цэркваў і касцёлаў, сінагог, вакзалаў. Асабліва каштоўныя здымкі, дзе людзі пазіруюць на фоне руін. Даслаць можа […]

Вэбінар пра новыя правілы збору грошай на медыцынскую дапамогу ў БеларусіЗ 12 верасня 2026 года ў Бе…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Вэбінар пра новыя правілы збору грошай на медыцынскую дапамогу ў Беларусі З 12 верасня 2026 года ў Беларусі дзейнічаюць новыя правілы збору грошай на мэты, звязаныя з медыцынскай дапамогай і аховай здароўя, устаноўленыя ўказам №304. Яны закранаюць як некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца дабрачыннасцю, так і звычайных грамадзян, якія хочуць сабраць грошы на лячэнне для сябе […]

Viadoŭnia Camp — бясплатны #кэмп пра правы чалавека і роўнасць у #ПольшчаПяць дзён семінараў, варкш…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Viadoŭnia Camp — бясплатны #кэмп пра правы чалавека і роўнасць у #Польшча Пяць дзён семінараў, варкшопаў, гульняў і каманднай працы пра тое, як супрацьстаяць дыскрымінацыі ў сваім асяроддзі і прасоўваць роўнасць вакол сябе. Гаворка пойдзе пра гісторыю і каштоўнасці правоў чалавека, міграцыю, дэкаланізацыю, адвакацыйныя кампаніі і негвалтоўную камунікацыю — у фармаце клапатлівай нефармальнай адукацыі. ◉ […]

На гэтым тыдні, з 5 па 11 кастрычніка, на sekktor.online закрываюцца — па стане на зараз — 15 магчым…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

На гэтым тыдні, з 5 па 11 кастрычніка, на sekktor.online закрываюцца — па стане на зараз — 15 магчымасцяў. І ўсе яны вартыя ўвагі, на наш сціплы погляд. → Заўтра, 6 кастрычніка, — самы шчыльны дзень тыдня, шэсць дэдлайнаў. Сярод іх:◦ Chevening Scholarship — стыпендыя на магістратуру ў Вялікабрытаніі для беларусаў(-ак) з двума гадамі працоўнага […]

Scholars for Belarus — каля 5 000–7 000 EUR на навуковую падзею Падавацца могуць арганізатары(-кі)…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Scholars for Belarus — каля 5 000–7 000 EUR на навуковую падзею Падавацца могуць арганізатары(-кі) падзеі, у якой удзельнічаюць беларускія даследчыкі(-цы). Тэма — любая. Перавагу атрымаюць праекты, што развіваюць міжнародную супрацу і ўжо маюць падтрымку іншых арганізацый: памяшканне, лагістыку ці фінансаванне. Гэта могуць быць канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, панэльныя дыскусіі, варкшопы і іншыя фарматы. Міні-грант: […]