sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat

Серыя воркшопаў Digital Skills Coalition для трэнер_ак і актывіст_ак у Вільнюсе 13-15 верасня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Серыя воркшопаў для трэнер_ак, актывіст_ак і лічбавых амбасадар_ак ад Digital Skills Coalition Для каго: для ўсіх, хто актыўна працуе з тэмамі лічбавай бяспекі, супрацьдзеяння дэзінфармацыі і стварэння кантэнту ў сваіх арганізацыях.Дзе: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, #Вільнюс #Літва 13 верасня (з 11:00 да 17:00)Тэма: Супрацьдзеянне дэзінфармацыі і контрпрапагандаВядучы: Міхаіл Дарашэвіч, сузаснавальнік Digital Skills Coalition Belarus […]

CreateCulture Group у Вільнюсе шукае Outreach Specialist, графічнага і вэб-дызайнера

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Хочаце стаць часткай каманды CreateCulture Group у #Вільнюс, #Літва? Каманда акурат пашыраецца і мае цікавыя вакансіі Outreach & Partnerships Specialist Што трэба рабіць:– Складаць і кіраваць грантавымі прапановамі для праграм ЕС і ЗША.– Камунікаваць з міжнароднымі арганізацыямі і кіраваць патрабаваннямі справаздачнасці.– Кіраваць некалькімі праектамі і тэрмінамі. Графічны ілюстратар (праектная праца)Што трэба рабіць:– Дызайніць плакаты, наборы […]

Сябры, прапануем апытанку пра мерапрыемствы для душы і беларускую Афішу ў @sekktor_chat

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Сябры, ідзем да вас з новай апытанкай – і гэтым разам пра мерапрыемствы не столькі прафесійныя, колькі для душы – то бок пра Афішу 🙂 Мы маем “Афішу” ў @sekktor_chat, і заахвочваем туды зазіраць у дадатак да канала! Аднак мы ўжо робім больш зручную рубрыку Афіша, здольную “на максімалках” сабраць мерапрыемствы, што прадстаўляюць актуальную беларускую […]

Pioneer Works аб’яўляе рэзідэнцыю для музыкаў і мастакоў у ЗША ў 2025 годзе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Pioneer Works – #рэзідэнцыя па музыцы і візуальным мастацтвам ў #ЗША Для каго: #музыкі, #мастакі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #творцы візуальнага #мастацтва.Калі: 1 месяц (для музыкаў) і 5 месяцаў (для мастакоў) у 2025. Запрашаюць творцаў, якія эксперыментуюць з мастацкай мовай. Рэзідэнты будуць працаваць над сваімі праектамі і актыўна ўдзельнічаць у штомесячных Open Studios. Таксама запланаваныя прэзентацыі ўдзельнікаў, […]

28th Luis Valtueña International Humanitarian Photography Award Accepting Entries Until October 4

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

28th Luis Valtueña International Humanitarian Photography Award – #прэмія па гуманітарнай фатаграфіі Для каго: #фатографы і #фотамастакі. Запрашаюць фатографаў з праектамі, якія наглядна дэманструюць сацыяльную няроўнасць і несправядлівасць. Можна прапанаваць творы на наступныя тэмы: ахова здароўя, стыхійныя бедствы, гуманітарная дзейнасць, міжнароднае супрацоўніцтва, сацыяльная ізаляцыя, парушэнне правоў чалавека, узброеныя канфлікты, уразлівыя групы, бежанцы і/або мігранты. Прэмія […]

BARON PRIZE: конкурс для мастакоў, фатографаў і кінематаграфістаў пра сэксуальнасць і ідэнтычнасць

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

BARON PRIZE – #прэмія па візуальным мастацтве, фатаграфіі і #кіно пра сэксуальнасць і ідэнтычнасць Для каго: #мастакі, #фатографы і #кінематаграфісты, якія ў сваіх праектах даследуюць гендэр, сэксуальнасць і ідэнтычнасць. BARON – незалежны кнігавыдаўца, які з 2011 года выдае кнігі пра сэкс і сэксуальнасць праз прызму выяўленчага #мастацтва і фатаграфіі. Кнігі BARON знаходзяцца ў розных калекцыях, […]

Анлайн-дыскусія пра тэатральную адукацыю ў Беларусі адбудзецца 11 верасня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Аб тэатральнай адукацыі ў Беларусі. Навошта тэатр? Сустракаемся ў наступную сераду на новай анлайн-дыскусіі #BIT_talks, каб пагутарыць пра працэсы ў беларускай тэатральнай адукацыі. Разам з эксперткамі і экспертамі паспрабуем вызначыць змены, якія адбываюцца з тэатрам, і іх уздзеянне на працэс адукацыі. Як і дзе вучыцца сёння тэатральнаму мастацтву? Што сабой уяўляе адукацыйны працэс? І што […]

CTM у Берліне запрашае музыкаў і перформераў стварыць новыя радыёпраекты да студзеня 2025

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

CTM – міждысцыплінарная #лабараторыя радыё і перформансу у #Берлін, #ГерманіяДля каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #творцы радыёмастацтва і #перформеры.Калі: лістапад 2024 – студзень 2025. Запрашаюць стварыць новыя творы, якія даследуюць скрыжаванне радыё і жывых выступленняў. Тэма – «прыхільнасць». Прэм’ера праектаў адбудзецца на фестывалі CTM, а затым яны будуць транслявацца вясной у рамках праграмы Klangkunst Deutschlandfunk Kultur у […]

Stadt.Raum.Experimente: грантавая праграма для творцаў па працы з грамадскай прасторай у Дзюсельдорфе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Stadt.Raum.Experimente – творча-грантавая праграма па ўзаемадзеянні з грамадскай прасторай у Дзюсельдорфе, #Германія Для каго: #творцы розных дысцыплін. Запрашаюць творцаў, якія працуюць з грамадскай прасторай. Менавіта для грамадскай прасторы Дзюсельдорфа яны і будуць распрацоўваць эксперыментальныя праекты. Гэта могуць быць інсталяцыі, #перформанс, партысіпаторныя практыкі – арганізатары чакаюць незвычайныя формы і эксперыментальныя ідэі. Творцам прапануюць грант да 60 […]

Анлайн-семінар пра адукацыю і валанцёрства ў галіне экалогіі 10 верасня ў 18:00

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Анлай-#семінар пра адукацыю і валанцёрства ў галіне экалогіі Для каго: #актывісты, #эколагі-пачаткоўцы, #медыя і ўсе зацікаўленыя.Калі: 10 верасня ў 18:00 (па Мінску). Запрашаюць даведацца пра трэнінгі, магчымасці навучання і валанцёрства ў галіне экалогіі ў Беларусі і за яе межамі. Раскажуць, якія бываюць курсы, івэнты, праграмы і праекты, дзе іх шукаць, як звычайна яны праходзяць, як […]