БЕЛАРУСКІМ ДАБРААХВОТНІКАМ ВА УКРАІНЕ:Гонар і мая глыбокая павага тым, хто бароніць іншую краіну, каб уратаваць сваю.9 жніўня, Беларусь.
Партыя Народная Грамада
Канал партыі Мікалая Статкевіча
Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.
Прайшло шэсць гадоў. Рэпрэсіі не скончыліся.7 жніўня ў спіс «экстрэмістаў» дадалі 32-гадовага жыхара…
Прайшло шэсць гадоў. Рэпрэсіі не скончыліся. 7 жніўня ў спіс «экстрэмістаў» дадалі 32-гадовага жыхара Пінска Максіма Дзямчука. Яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК — за ўдзел у «масавых беспарадках». Падрабязнасці справы невядомыя, аднак гаворка ідзе пра пратэсты, якія адбываліся ў Пінску пасля выбараў у жніўні 2020 года. Сёння ўжо жнівень 2026 года. Ад […]
Сябар з Еўрапарламента падрыхтаваў рэзюмэ майго інтэрв’ю “Цайт” на англійскай мове. Думаю, што варт…
Сябар з Еўрапарламента падрыхтаваў рэзюмэ майго інтэрв’ю “Цайт” на англійскай мове. Думаю, што варта яго таксама паставіць тут:Statkevich Says All Attempts to Push Him Out of Belarus Have Failed. In a wide‑ranging conversation with DIE ZEIT, Belarusian opposition figure Mikalai Statkevich — recently released after years in prison — insisted he will not leave the […]
«Я не жывёла, якой можна проста гандляваць»У інтэрв’ю нямецкаму выданню DIE ZEIT Мікалай Статкевіч у…
«Я не жывёла, якой можна проста гандляваць» У інтэрв’ю нямецкаму выданню DIE ZEIT Мікалай Статкевіч упершыню падрабязна расказаў, як у верасні 2025 года адмовіўся пакінуць Беларусь, нягледзячы на тое, што яму прапаноўвалі свабоду. Паводле слоў палітыка, яго разам з яшчэ 51 палітвязнем вывезлі да літоўскай мяжы ў рамках дамоўленасцяў паміж Лукашэнкам і адміністрацыяй Дональда Трампа. […]
«Я адчуваю сябе абсалютна свабодным. Але разумею, што гэта можа змяніцца ў любую хвіліну».Так сказаў…
«Я адчуваю сябе абсалютна свабодным. Але разумею, што гэта можа змяніцца ў любую хвіліну». Так сказаў Мікалай Статкевіч у інтэрв’ю нямецкаму выданню DIE ZEIT. Паводле слоў апазіцыйнага палітыка, які працягвае знаходзіцца ў Беларусі, ён адкрыта выказвае тое, што лічыць патрэбным, нягледзячы на тое, што не ведае свайго цяперашняга статусу: «Улады нічога не тлумачаць наконт майго […]
Нават летам праца не спыняецца.Нягледзячы на сезон адпачынкаў, працягваецца падрыхтоўка да сумеснай …
Нават летам праца не спыняецца. Нягледзячы на сезон адпачынкаў, працягваецца падрыхтоўка да сумеснай літоўска-беларускай канферэнцыі, прысвечанай вытокам сацыял-дэмакратычнага руху ў дзвюх краінах. Адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы, падчас якога абмеркавалі канцэпцыю мерапрыемства і наступныя крокі. Гісторыя беларускіх і літоўскіх сацыял-дэмакратаў налічвае ўжо каля 150 гадоў. Гэта гісторыя супольнай барацьбы за свабоду, сацыяльную справядлівасць і дэмакратыю. […]
https://youtube.com/watch?v=8C_rZ8FMYlw&is=QR-FzHED8jxFNrz62026 08 02 ПОДПИСАНИЕ ДОКУМЕНТОВ КОМП…
https://youtube.com/watch?v=8C_rZ8FMYlw&is=QR-FzHED8jxFNrz6 2026 08 02 ПОДПИСАНИЕ ДОКУМЕНТОВ КОМПАНИИ ЭЛЕКТРОННЫМИ СРЕДСТВАМИ В этом видео объясняется, как работает электронное подписание документов и на что работникам следует обратить внимание перед подписанием документов. Рассматриваются ситуации, когда в электронных системах у работника может создаться впечатление, что он подписывает…
Безумоўна, правячы ў Беларусі рэжым як можа ўпіраецца, каб пазбегнуць такога сцэнару. Але, пры глаба…
Безумоўна, правячы ў Беларусі рэжым як можа ўпіраецца, каб пазбегнуць такога сцэнару. Але, пры глабальнай залежнасці ад Масквы, адмовіцца ад выканання “саюзнага” абавязку робіцца ўсё цяжэй. За дзесяцігоддзі ўтрымання ва ўладзе раней ці пазней прыходзіцца плаціць. “За так” падобных бонусаў не даюць. Ранейшая плата нашай мовай, гісторыяй і культурай толькі стварыла перадумовы ды абудзіла апетыт […]
“БЕЛАРУСКІ” ФРОНТУ тэксце на гэтым канале ад 19.05 я разглядаў варыянты працягу Масквой вайны супрац…
“БЕЛАРУСКІ” ФРОНТУ тэксце на гэтым канале ад 19.05 я разглядаў варыянты працягу Масквой вайны супраць Украіны:1) Мабілізацыя; 2) Пашырэнне лініі баявых сутыкненняў за кошт Беларусі;3) Прымяненне тактычнай ядзернай зброі.Аналіз іх перспектыў я ўжо зрабіў у тым тэксце, але цяпер з’яўляецца шмат дадатковай інфармацыі, па якой можна меркаваць, да якога з варыянтаў працягу вайны схіляюцца ў […]
Гісторыя першага намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Яўгена…
Гісторыя першага намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Яўгена Вільскага — гэта прыклад таго, што свае правы можна і трэба абараняць. Сутыкнуўшыся з незаконным звальненнем, ён не пагадзіўся з несправядлівасцю і не стаў маўчаць, як гэта часта адбываецца сярод працоўных мігрантаў, якія баяцца страціць працу або не ведаюць мясцовага заканадаўства. Дзякуючы падтрымцы прафсаюза і […]