Партыя Народная Грамада

Канал партыі Мікалая Статкевіча

Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Вікторыя Хотэнка выступіла за стварэнне Савета прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве

Партыя Народная Грамада

Прадстаўніца партыі Народная Грамада Вікторыя Хотэнка ўдзельнічала ў сустрэчы з дэпутацкай групай, За дэмакратычную Беларусь у Сейме Літвы. Мы адзначылі важныя змены, якія ўплываюць на становішча беларусаў. Разам з тым застаецца ключавая праблема — адсутнасць празрыстага механізму прадстаўніцтва дыяспары. Сёння адзін чалавек фактычна вызначае, каго запрашаць на сустрэчы і якія пытанні абмяркоўваць. Гэта не адпавядае […]

Віншуем літоўскіх сяброў з Днём аднаўлення дзяржавы 16 лютага 1918 года

Партыя Народная Грамада

Віншуем літоўскіх сяброў з Днём аднаўлення дзяржавы! 16 лютага 1918 года Рада Літвы падпісала Акт аб незалежнасці, якім была адноўлена літоўская дзяржава пасля доўгага перыяду імперскага панавання. Гэтае рашэнне стала паваротным момантам у гісторыі краіны і заклала аснову сучаснай дзяржаўнасці. Праз выпрабаванні, акупацыю і барацьбу за свабоду гэтая ідэя была захаваная і ўрэшце замацаваная адноўленай […]

Беларусы Вільні падтрымалі беларускіх ваяроў аўтамабілем для ЗСУ і гуманітарнай дапамогай

Партыя Народная Грамада

https://racyja.com/by/hramadstva/belarusy-vilni-padtrymali-belaruskich-vajarou/ Беларусы Вільні падтрымалі беларускіх ваяроў Яны адправілі аўтамабіль на патрэбы ЗСУ і гуманітарную дапамогу ва Украіну.

Насычаны панядзелак у Партыі «Народная Грамада»: візіт у Сейм Літвы і дапамога ЎСУ

Партыя Народная Грамада

Насычаны панядзелак у Партыі «Народная Грамада»!Панядзелак (і дзень нараджэння выконваючага абавязкі старшыні нашай партыі) пачаўся з візіту ў Сейм Літоўскай Рэспублікі. Адбылася плённая размова з Спікерам Сейма Юозасам Олекасам. Удалося абмеркаваць не толькі палітычную сітуацыю ў Літве і Беларусі, але і некаторыя праблемы беларускай дыяспары ў Літве. Завяршыўся дзень адпраўкай чарговай машыны для патрэб УСУ […]

Яўген Вільскі крытыкуе прапанову М. Калеснікавай вярнуцца на пяць гадоў назад

Партыя Народная Грамада

“Шчыра спадзяюся, што яна заблукала. М. Калеснікава прапануе нам вярнуцца на пяць гадоў назад. Як быццам нічога не сталася, не было вайны” — такую пазіцыю выданню LRT выказаў Яўген Вільскі. Чытаць артыкул: https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/2833120/is-valdanciuju-socialdemokratu-priestaringos-zinios-del-politikos-baltarusijos-atzvilgiu Iš valdančiųjų socialdemokratų – prieštaringos žinios dėl politikos Baltarusijos atžvilgiu Iš valdančiųjų socialdemokratų – prieštaringos žinios dėl politikos Baltarusijos atžvilgiu. Šią savaitę […]

У Італіі стартуе Зімовая Алімпіяда без беларускага сцяга і гімну

Партыя Народная Грамада

У Італіі стартавала Зімовая Алімпіяда. Але сёлета на ёй не будзе беларускага сцяга і гімну. Беларускія спартоўцы выступаюць пад нейтральным сцягам, і, шчыра кажучы, асаблівага гонару за іх не адчуваецца. Чаму? Бо яны так ці інакш прадстаўляюць рэжым Лукашэнкі. Гэта значыць — непасрэдна або ўскосна падтрымліваюць рэпрэсіі, катаванні ў турмах, вайну і расійскую агрэсію ва […]

У Мінску з-за эканоміі электраэнергіі вуліцы і двары застаюцца цёмнымі, жыхары скардзяцца

Партыя Народная Грамада

Два дні таму мы пісалі пра новае патрабаванне вусатага дыктатара — узмацніць эканомію электраэнергіі і скараціць вулічнае асвятленне. І вось ужо бачныя першыя «вынікі» гэтай палітыкі. Жыхары Мінска масава пішуць у сацсетках пра цёмныя вуліцы і двары. Горад, які ўлады любяць паказваць як «вітрыну стабільнасці», апынуўся ў паўзмроку, як у Паўночнай Карэі. Людзі іранізуюць, што […]

Лукашэнка загадаў эканоміць электраэнергію і цяпло ў Беларусі праз дэфіцыт рэсурсаў

Партыя Народная Грамада

Яшчэ нядаўна дзяржаўныя прапагандысцкія каналы ў Беларусі распавядалі пра «цёмную і халодную Еўропу». Цяпер жа пра неабходнасць эканоміць святло і цяпло адкрыта загаварылі самі ўлады… вось толькі не ў Еўропе, а ў Беларусі. Падчас чарговай нарады дыктатар Лукашэнка запатрабаваў увесці рэжым жорсткай эканоміі электраэнергіі і раскрытыкаваў чыноўнікаў за тое, што вулічнае асвятленне працуе занадта доўга. […]