11 красавіка 2011 года Мінск перажыў адну з самых трагічных падзей сваёй сучаснай гісторыі. У 17:55 на станцыі метро «Кастрычніцкая» адбыўся выбух. Загінулі 15 чалавек, сотні былі параненыя. Гэта боль, які немагчыма забыць. Але разам з трагедыяй засталося і шмат пытанняў. Расследаванне з самага пачатку выклікала сумневы: ўлады заявілі пра хуткае раскрыццё справы, а неўзабаве […]
Партыя Народная Грамада
Канал партыі Мікалая Статкевіча
Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.
20 гадоў таму ў Баранавічах апублікавалі эсэ «Этыка вольных» пасля пратэсту супраць фальсіфікацыі рэферэндуму
Хутка будзе роўна 20 год, як я апублікаваў сваё эсэ “Этыка вольных” . Тады я адбываў у Баранавічах пакаранне двума гадамі “хіміі” за арганізацыю акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму, які дазволіў уладам зняць канстытуцыйнае абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека. За месяц да прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 года мяне перасталі выпускаць […]
Беларусь не была абраная ў Камітэт па няўрадавых арганізацыях ECOSOC ААН, месцы атрымалі Эстонія і Украіна
Беларусь не была абраная ў Камітэт па няўрадавых арганізацыях ECOSOC ААН. Месцы ў камітэце ад Усходняй Еўропы атрымалі Эстонія і Украіна, а прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі засталіся без поспеху. Гэта значыць, што нелегітымныя ўлады не будуць уплываць на рашэнні аб тым, хто з праваабарончых арганізацый атрымае кансультатыўны статус пры ECOSOC. І гэта выглядае лагічна. Рэжым, які […]
Нацыянальная кааліцыя ў Бруселі наведала офіс Сацыялістычнай партыі Бельгіі і сустрэлася з Paul Magnette
Адным з вынікаў (і далёка не другарадных) канферэнцыі Нацыянальнай кааліцыі ў Бруселі стаў візіт у офіс франкамоўнай Сацыялістычнай партыі Бельгіі (PS) — адной з найбуйнейшых партый краіны( сацыал-дэмакраты). Нашы ўкраінскія калегі з сацыял-дэмакратычнай партыі прадставілі нас старшыні партыі Paul Magnette, які таксама з’яўляецца мэрам горада Шарлеруа. Размова доўжылася каля паўгадзіны.Мы пазнаёміліся з адным з уплывовых […]
Старшыня моладзевага крыла Партыі Народная Грамада ўдзельнічала ў круглым стале ў Сейме Літвы
Сакавік выдаўся прадуктыўным, асабліва канец месяца. 30 сакавіка старшыня моладзевага крыла нашай партыі прыняла удзел у круглым стале, які прайшоў у сценах Сейма Літвы. Асаблівым акцэнтам сустрэчы стала моладзевая дыскусія , дзе абмяркоўваліся літоўскі вопыт свабоды і беларускія 5, амаль 6, гадоў навучання ва ўнікальнай еўрапейскай дэмакратыі. Былі ўзняты пытанні матывацыі моладзевага ўдзелу ў палітыцы, […]
Размова пра паездку Сходу Неабыякавых у Еўрапарламент і альтэрнатыву Ціханоўскай у Бруселі
https://www.youtube.com/live/DPOPUWmbAII?si=Nc9u2T31ylN5ViRa Альтэрнатыва Ціханоўскай у Бруселі? / Сход Неабыякавых у Еўрапарламенце Размова пра паездку ў Брусель прадстаўнікоў Сходу Неабыякавых — палітычнай ініцыятывы па-за структурамі офіса Ціханоўскай. Абмяркуем выступ у Еўрапарламенце, галоўныя тэзісы, вынікі і тое, чаму гэтая гісторыя прайшла амаль без медыйнай увагі. тэлега @noculpablesiempre…
Яўген Вільскі пра вынікі працы ў Еўрапарламенце на Радыё Рацыя
Яўген Вільскі па выніках працы ў Еўрапарламенце на хвалях Радыё Рацыя https://t.me/racyja/47156?single
У Сейме Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як сімвал дэмакратычнай Беларусі
Сёння ў Сейме Літвы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзняцця бел-чырвона-белага сцяга — сімвала дэмакратычнай Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і актывісты Партыі «Народная Грамада». Гэта не проста жэст салідарнасці, а выразная пазіцыя: Беларусь — гэта не рэжым, а народ, які змагаецца за свабоду, годнасць і права жыць у дэмакратычнай краіне. Падняты сцяг у сэрцы Вільні — […]
Аналіз матываў і магчымасцей ядзернага апакаліпсісу ў кантэксце вайны Расіі з Украінай
МАТЫВЫ І МАГЧЫМАСЦІМесяц таму я апублікаваў тут артыкул АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА «БАЛКОНЕ». Гэты матэрыял меў пэўны рэзананс. Ды і развіццё падзей, новая інфармацыя пераконваюць мяне ў слушнасці выказаных засцярог. Таму мушу зноў вярнуцца да тэмы таго артыкула. Паразважаем пра матывы тых, хто гатовы стварыць ядзерны Апакаліпсіс на нашай зямлі і іх магчымасці зрабіць […]
У Бруселі абвешчана пра стварэнне Нацыянальнай кааліцыі за свабодную і дэмакратычную Беларусь
Нараджэнне новага палітычнага суб’екта.Сімвалічна, што прайшло 9 месяцаў — ад першага сходу неабыякавых у зале рэлігійнай супольнасці ў Варшаве да канферэнцыі ў адным з залаў Еўрапейскага парламента ў Бруселі, дзе было абвешчана пра стварэнне Нацыянальнай кааліцыі, якая вырасла са Сходу неабыякавых.Дзіця нарадзілася!Вядома, гэта палітычны суб’ект, які заявіў пра сваё існаванне. І з гэтым ужо даводзіцца […]