Апостальскі Нунцый Архібіскуп Іньяцыё Чэффалія свята св. Андрэя Апостала адзначыў з грэка-католікамі г. Мінска У нядзелю, 30 лістапада 2025 г. Архібіскуп Іньяцыё наведаў капліцу грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, у якой на святочную Літургію сабраліся вернікі той жа парафіі разам з вернікамі парафіі Святога Духа. Боскую Літургію саслужылі апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Нараджэнне Хрыста: трывога Ірада і пакуты верных у святле Евангелля
Дзень 16. Нараджэнне Хрыста: трывога беззаконных і пакуты верных На вестку мудрацоў з Усходу пра тое, што яны бачылі на небе ясную зорку нованароджанага «юдэйскага караля», “кароль Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерусалім з ім.” (Мц. 2, 3) Папа Бенядыкт XVI адзначаў, што Ірад меў усе падставы хвалявацца і непакоіцца, бо даведаўся пра таямнічага прэтэндэнта на […]
Нядзеля 25-я па Святой Тройцы: прыпавесць пра добрага самараніна ў Евангеллі паводле Лукі
Нядзеля 25-я па Святой Тройцы Лукі 10, 25-37 Сённяшняе Евангелле — гэта адна з самых вядомых прыпавесцей Ісуса, гісторыя пра добрага самараніна. Усякая гісторыя, прыпавесць, ілюстрацыя і павучанне, урэшце, з’яўляецца вобразам Госпада. У адным з вялікіх вітражоў Шартрскага сабора пераплятаюцца дзве гісторыі: апавяданне пра грэхападзенне чалавецтва і прыпавесць пра добрага самараніна. Гэта адлюстроўвае сувязь, якую […]
Айцец Андрэй Крот працягвае аналіз рэлігійных матываў у творчасці Міхася Лынькова
У сённяшняй перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Міхася Лынькова. У мінулай перадачы гаворка ішла пра апавяданне “Аб чалавечым сэрцы”, у якім савецкі пісьменнік супрацьпастаўляе два светы: стары, што ўвасабляе набожная графіня, і новы, асноўным прадстаўніком якога з’яўляецца камісар Чырвонай Арміі. Лынькоў сцвярджае: вера арыстакраткі паказная, […]
Дзень 15: Запрашэнне шукаць Бога ўсім жыццём і навяртацца да Евангелля
Дзень 15. Запрашэнне шукаць Бога ўсім сваім жыццём “Шукайце Мяне, і будзеце жыць… Шукайце дабра, а не ліхоты, каб жылі так, каб быў з вамі Госпад, Бог Магуццяў” (Ам. 5, 4.14). Мудрацы з Усходу, якія крочаць па дарозе ў пошуках нованароджанага юдэйскага Караля, з’яўляюцца вобразам многіх людзей, нашых сучаснікаў, якіх часам называюць «шукальнікамі». Такія людзі […]
Уладыка Багдан Дзюрах заклікае да духоўнага навяртання і глыбокіх разважанняў у цяжкія часы
з Ім так і не адбудзецца, калі чалавек са свайго боку не здолее зрабіць хоць маленькі, але шчыры крок насустрач! Каб заахвоціць нас да навяртання, да руху-дзеяння насустрач, каб запрасіць нас у дарогу да паглыблення нашага духоўнага жыцця, Госпад у сваім Провідзе можа выкарыстаць зусім нечаканыя абставіны, якія падштурхнуць нас да роздуму, зададуць нам, магчыма, […]
Расписание богослужений Католической Церкви византийского обряда в России на 30 ноября
#богослужения@byzcathrusРасписание богослужений Католической Церкви византийского обряда в России 30 ноября, воскресенье. Неделя 25-я по Пятидесятнице, глас 8. Москва – 12:00 Божественная Литургия (Приход Блаженного Леонида Федорова). Санкт-Петербург – 10:30 часы, 11:00 Божественная Литургия (Приход Сошествия Святого Духа). Самара – 11:30 воскресный молебен мирянским чином (Община храма Пресвятого Сердца Иисуса). Новосибирск – 10:30 часы, 15:00 Божественная […]
Канадская кампанія Longbeard выпусціла мабільны дадатак каталіцкага AI Magisterium
26 лістапада канадская кампанія Longbeard, стваральнік каталіцкага штучнага інтэлекту Magisterium AI, паведаміла пра з’яўленне мабільнага дадатку да свайго папулярнага прадукту, які даступны на платформах Apple Store і Play Market. Камп’ютарная версія Magisterium AI, найлепшай на дадзены момант каталіцкай пошукавай сістэмы ў свеце, з’явілася яшчэ ў 2023 годзе, аднак для большасці беларускіх католікаў застаецца малавядомай. Чым […]
Дзень 14: Божае Слова як святло і паходня на шляху мудрацоў да Хрыста
Дзень 14. Божае Слова — светач на маіх сцежках “Паходня для ног маіх — слова Тваё і святло сцежкі маёй.” (Пс. 119, 105) Мудрацы, якія ішлі за зоркай і шукалі юдэйскага цара, сімвалізуюць рух народаў да Хрыста, і ў гэтым руху, як мы бачылі, правадніком спачатку была цудоўная зорка. Гэта, паводле слоў Папы Бенядыкта XVI, […]
Дзень 13: Сузіраючы стварэнне, узносім сэрца да Творцы — хвалім Бога праз прыроду
Дзень 13. Сузіраючы стварэнне, узносіць сэрца да Творцы “Нябёсы абвяшчаюць хвалу Бога, і пра справу рук Яго паведамляе цвярдыня.” (Пс. 19, 2) Адпраўляючыся ў дарогу, мудрацы з Усходу кіраваліся з’яўленнем на небе цудоўнай зоркі. Як астраномы яны прывыклі назіраць за нябеснымі свяціламі, таму гэтая незвычайная з’ява абудзіла ў іх сэрцах схаванае жаданне сустрэцца з Творцам. […]