+18-25 студзеня 2021: ТЫДЗЕНЬ МАЛІТВАЎ АБ ЕДНАСЦІ ХРЫСЦІЯН+.=Папа Францішак заклікаў далучыцца да малітвы аб еднасці хрысціян. Падчас трансляцыі “Анёл Панскі” 17 студзеня 2021 г. ён нагадаў, што асабіста ўзначаліць Нешпары (Вячэрню) у канцы адмысловага Тыдня малітваў.“Пачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. У гэтым годзе тэма спасылаецца на настаўленне Езуса: “Заставайцеся ў Маёй любові: прынесяце багаты […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
У Мінску памаліліся за супакой душы Леаніда Лыча
17 студзеня 2021 – У МАЛІТВЕ даручаем Госпаду душу спачылага Леаніда Лыча. +Пасля нядзельнай Боскай Літургіі ў храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра прав. Язэпа ў Мінску архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў Ліццю за супакой душы спачылага Леаніда. =Праф. Леанід Лыч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны беларускай культуры. Быў аўтарам кнігі “Уніяцкая Царква ў Беларусі. […]
Вучэнне Айцоў пра еднасць з біскупам і выкананне волі Божай
Вучэнне Айцоў Вам трэба ўсяляк праслаўляць Ісуса Хрыста, Які праславіў вас, каб дасканалыя ў адзінай паслухмянасці, падпарадкаваныя біскупу і прэзбітэру, вы дасягнулі святасці ва ўсім. Не павучаю вас як нехта асаблівы, бо нават калі я зняволены дзеля імя Хрыста, гэта не значыць, што ўжо дасканалы ў Ісусе Хрысце. Менавіта цяпер я пачынаю быць Яго вучнем […]
Апостал дня: Павучанне Цімафею быць узорам для веруючых
Апостал дня Сыне Цімафей, слова гэта слушнае і ўсякага даверу вартае. Бо мы на тое і працуем і пакутуем, што надзею маем на Бога жывога, Які ёсьць Збаўца ўсіх людзей, а найперш веруючых. Прапаведуй гэта і вучы. Ніхто хай не пагарджае маладосьцю тваёю; але будзь узорам веруючым у слове, у жыцьці, у любові, у духу, […]
Евангелле дня: Ісус і Закхей у Ерыхоне
Евангелле дня У той час Ісус праходзіў праз Ерыхон. І вось чалавек, званы імем Закхей, які быў начальнік мытнікаў і быў багаты, імкнуўся ўбачыць Ісуса, хто Ён, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малы ростам; і, забегшы наперад, узлез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць. І калі прыйшоў […]
Малітвы да святога Антона аб велічы змілавання для душаў
Радуйся, посьнікаў правадыр і непераможны змагар: адсекшы карані страсьцяў і супрацівіўшыся нападам дэманаў, ты паказаў усім іхнюю слабасьць і душагубную хітрасьць, і явіў Крыжа Хрыстовага сілу. Падпярэзаўшыся ёю, ты перамог усіх, што адмаўлялі боскае прыйсьце ў целе Хрыста. Малі Яго даць зьмілаваньне душам нашым. Сьветлы і непахісны стоўп дабрадзейнасьцяў, хмара, што ацяняе тых, што ў […]
Малітоўнае ўшанаванне святога Антона як настаўніка манахаў і прыкладу жыцця
Асьветлены боскім зьзяньнем, ты скрышыў лукі і стрэлы дэманаў ласкаю Боскага Духа, і сваімі вучэньнямі выкрыў іхнюю злосьць і хітрасьці. Ты быў ясным сьветачам для манахаў, красою пустыні, нямоглых выдатным і пачэсным лекарам і вобразам дабрадзейнага жыцьця, ойча Антоне. Чысты душою і сэрцам, зямны анёл, чалавек нябесны, настаўнік чысьціні, прыклад устрыманасьці, ты, Антоне, цяпер жывеш […]
Святы Антон Вялікі: аскет і заснавальнік пустэльніцкага жыцця
Сьвяты Антон, вялікі аскет, заснавальнік пустэльніцкага жыцьця, названы Царквой Вялікім, нарадзіўся ў 251 годзе каля Гераклеопаля (сярэдні Егіпет), памёр 17 студзеня 356 году ў Тэбаідзе. Паходзіў з заможнай копцкай сям’і, атрымаўшы добрае рэлігійнае выхаваньне. Каля 20 году жыцьця пасьля сьмерці бацькоў стаў выхаваўцам малодшай сястры. Пад уплывам слоў з Евангельля пра багатага юнака (Мц 19, […]
Евангелле дня: прыпавесць пра няправеднага суддзю і ўдаву
Евангелле дня Сказаў Госпад прыпавесць гэтую: “У адным горадзе быў нейкі суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. І была ў тым горадзе адна ўдава; і яна прыходзіла да яго і казала: абарані мяне ад праціўніка майго. А ён доўга не хацеў. Потым жа сказаў сам сабе: “Хоць я і Бога не баюся, […]
Апостал дня: калі мы з Хрыстом памерлі, дык з Ім і ажывём
Апостал дня Слушнае слова: калі мы з Ім памерлі, дык з Ім і ажывём; калі церпім, дык з Ім уладарыць будзем; калі зрачэмся, і Ён зрачэцца нас; калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Сябе зрачыся ня можа. Гэта нагадвай, заклінаючы перад Госпадам не ўступаць у спрэчкі, што зусім ня служыць на карысьць, а на […]