Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

100 гадоў з дня нараджэння біскупа Уладзіміра Тарасевіча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 27 лістапада споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Тарасевіча, апошняга беларускага біскупа Грэка-Каталіцкай ЦарквыУладзімір Тарасевіч (на фота злева) нарадзіўся 27 лістапада 1921 г. у в. Клешнякі Лідскага павету Наваградскага ваяводства, цяпер Шчучынскі раён. Паходзіў з сям’і беларускіх католікаў. Напярэдадні Другой сусветнай вайны выехаў у ЗША да свайго дзядзькі, беларускага святара Янкі Тарасевіча, манаха-бенедыктынца ў […]

Грэка-католікі Мінска адзначылі памяць апостала Андрэя

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сёння – у нядзелю, 28 лістапада 2021 грэка-католікам Мінска (прадстаўнікам мінскіх парафій) Госпад даў ласку глыбокай духовай сулучнасці (Сопричастие; Communio, KOINONIA) – у супольным святкаванні Памяці св. Апостала Андрэя, у рамках Успаміну 425-годдзя Берасцейскай уніі. Святары і вернікі мінскіх парафій, разам з Апостальскім Нунцыям у Беларусі Архібіскупам Антэ Ёзічам і Апостальскім візітатарам БГКЦ Архім. Сяргеем […]

Папа Францішак заклікаў да адвагі і крэатыўнасці, каб усяліць надзею

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Папа Францішак: адвага і крэатыўнасць патрэбныя, каб усяліць надзею Пантыфік скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў XI Фестываля сацыяльнага вучэння Касцёла, які з 25 па 28 лістапада 2021 г. праходзіць у італьянскім горадзе Верона. Святы Айцец заўважыў, што для пераадолення крызісу, выкліканага пандэміяй, патрэбны адвага, надзея, крэатыўнасць і мужнасць. У сувязі з гэтым ён нагадаў евангельскую прыпавесць пра […]

Выйшла кніга пра ўніяцкія цэрквы ВКЛ XVII стагоддзя

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Першая кніга ў новай выдавецкай серыі «Святыні Вялікага Княства Літоўскага» прысвечана Грэка-Каталіцкай Царкве У год, калі адзначаецца 425-годдзе Берасцейскай уніі, выйшла з друку падрыхтаваная Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі (НГАБ) кніга «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый». Як паведамляецца на старонцы суполкі Грэка-каталікі (уніяты) Беларусі ў сацыяльнай сетцы Вк, у кнізе апублікаваны апісанні 338 цэркваў […]

Мы павінны здзяйсняць Божую волю, а не сваю

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Мы заўсёды павінны памятаць, што нам трэба здзяйсняць не сваю волю, але Бога, згодна са словамі Госпада, Які раіць нам маліцца аб гэтым штодзённа. Як жа гэта нелагічна і неразумна, што мы, хоць і самі просім аб спаўненні Божай волі, не хочам адразу згадзіцца з Яго загадам, калі Ён кажа і кліча нас адысці ад […]

У Мінску грэка-католікі адзначаць 425-годдзе Берасцейскай уніі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/14026-veru-adzinuyu-tsarkvu-u-minsku-greka-katoliki-adznachats-425-goddze-berastsejskaj-unii «Веру ў адзіную Царкву». У Мінску грэка-католікі адзначаць 425-годдзе Берасцейскай уніі У нядзелю 28 лістапада ў гонар свята святога Андрэя Першапакліканага ў капліцы грэка-каталіцкага пастырскага цэнтра святога праведнага Язэпа ў Мінску адбудзецца Боская Літургія ў межах святкавання 425-годдзя Берасцейскай уніі.

Апостал Андрэй як пакравіцель хрысціянскага братэрства

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Апостал Андрэй – Пакравіцель хрысціянскага братэрства+Дні малітвы за праваслаўных Братоў і Сясцёр+=У супольнасцях беларускіх грэка-католікаў працягваецца душпастырская навена – шлях духовага подзвігу і падрыхтоўкі – да свята св. Апостала Андрэя Першапакліканага, якога шануюць усе хрысціяне. У дні 25-27 лістапада 2021 г. молімся асабліва за праваслаўных Братоў і Сясцёр, якія набліжаюцца да пачатку Перадкаляднага посту. (“Рождественский […]

Калі будзем авечкамі, пераможам; калі ваўкамі, пацерпім паразу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Калі будзем авечкамі – пераможам, калі ваўкамі – пацерпім паразуЯк доўга мы застаёмся авечкамі, так доўга перамагаем. Акружаныя незлічонай грамадой ваўкоў, мы мацнейшыя. Аднак калі самі становімся ваўкамі, перамагаюць нас, бо мы пазбаўлены дапамогі Добрага Пастыра. Ён не з’яўляецца Пастырам ваўкоў, але авечак. Таму пакідае цябе і адыходзіць, каб паказаць сваю сілу тады, калі ты […]

Выйшла кніга пра ўніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Выйшла з друку падрыхтаваная НГАБ кніга “Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый” у новай выдавецкай серыі “Святыні Вялікага Княства Літоўскага” (укладальнік Д.В.Лісейчыкаў). У кнізе апублікаваны апісанні 338 цэркваў на тэрыторыі Аршанскага, Ашмянскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Лідскага, Мінскага, Навагрудскага, Пінскага, Рэчыцкага і Слонімскага паветаў, а таксама Полацкага ваяводства і Інфлянтаў за перыяд 1675-1698 […]

Душпастырская навена перад святам святога Апостала Андрэя

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Душпастырская навена перад святам св. Апостала Андрэя 21 лістапада 2021 споўнілася 80 год, калі Папа Пій ХІІ прызначыў Экзарха Антона (Неманцэвіча) Апостальскім Адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі. У гэты дзень у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі пачалася душпастырская навена (novenna) перад святам св. Апостала Андрэя Першапакліканага – асаблівага Пакравіцеля Усходняй (Візантыйскай) Царквы – святам, якое ў 425-годдзе Берасцейскай […]