https://catholic.by/3/news/belarus/18890-ii-mizhdyyatseziyalnaya-kanferentsyya-testis-fidei-et-misericordiae-prajshla-minsku ІІ Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae прайшла ў Мінску 25 лютага ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра адбылася ІІ Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae («Сведка веры і міласэнасці»), прысвечаная постацям двух благаслаўлёных мучанікаў — Германа Стэмпеня і Ахілеса Пухалы — айцоў францішканаў…
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Чаму пятніца лічыцца днём пакаяння ў каталіцкай традыцыі і чаму адмаўляюцца ад мяса
Чаму пятніца — дзень пакаяння?Ісус быў укрыжаваны ў пятніцу. Таму з самага пачатку хрысціянства пятніцы заўсёды вылучаліся як дні памяці пра пакуты і смерць Хрыста. Кожная пятніца на працягу года, а таксама ўвесь час Вялікага посту з’яўляюцца днямі і часам пакаяння для ўсёй Царквы. Чаму католікі адмаўляюцца ад мяса? У старажытныя часы і Сярэднявечча мяса […]
Вера як жывы вопыт паміж традыцыяй і ростам у хрысціянскай Царкве
Вера як жывы вопыт: паміж традыцыяй і ростамВеды ў адрыве ад вопыту згасаюць. Мы можам дзівіцца міфам старажытнага Егіпта ці мастацтву дойлідаў антычнай Грэцыі, аднак нам наўрад ці ўдасца дакрануцца да таго інтуітыўнага вопыту, які натхняў іх стваральнікаў. У адрозненне ад усяго гэтага, хрысціянская вера была і застаецца жывым асяроддзем, якое расце. Ісус так казаў […]
Наш уласны выбар: чаму людзі выбіраюць жыццё з Богам або грэх — Сір 15, 15–20
Наш уласны выбар. Сір 15, 15–20 Думаю, многія з нас задавалі сабе пытанне, чаму адны людзі выбіраюць жыццё з Богам, іншым жа больш падабаецца грэх. І чаму, нягледзячы на нашыя намаганні,The post Наш уласны выбар. Сір 15, 15–20 first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/nash-ulasny-vybar-sir-15-15-20.html Наш уласны выбар. Сір 15, 15–20 […]
Малітва Ахрема Сірына на Вялікі Пост: просьба аб духоўнай чысціні і пакоры
На шляху ВЯЛІКАГА ПОСТУ = Малітва Ахрема Сірына (IV ст.): +Госпадзе і Ўладару жыцця майго, духа ленасці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. +Духа чысціні, пакоры, цярплівасці і любові дай мне, слузе Твайму. +Так, Госпадзе Ўладару. Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амінь ===Пачэсны […]
Жыхары Вільні грэцкага абраду перайшлі ў лацінскі абрад у 1760-я гады
Жыхары Вільні грэцкага абраду, якія перайшлі ў лацінскі абрад. 1760-я гг.Пераважна з фармуліроўкай: “з дазволу” ксяндзоў аўгусцінцаў, бернардзінцаў, дамініканцаў, езуітаў, кармелітаў, місіянераў, піяраў і г.д. Але і “з прымусу” – гальшанскімі францысканцамі, якія гэтым славіліся. І нават “з прымусу і пасадкі ў турму” гальшанскімі францысканцамі.Хтосьці “падчас юбілею” – відаць, у 1750 г. Хтосьці ў “піяраў […]
1-я Нядзеля Вялікага посту: Натанаэль прызнае Ісуса Сынам Божым і Валадаром Ізраіля
1-я Нядзеля Вялікага посту, ПраваслаўяЯн. 1, 43-51 У сённяшнім Евангеллі Натанаэль прызнае Ісуса Сынам Божым і Валадаром Ізраіля. Падобна Натанаэлю, як толькі мы робім выбар на карысць Ісуса, як толькі мы вызначаем, што Ён — найвышэйшае дабро, тады кожны іншы прэтэндэнт на вяршэнства павінен адысці. Кожны з нас мае пэўны набор каштоўнасцей, якія мы лічым […]
Першая нядзеля Вялікага посту: Нядзеля Праваслаўя адзначаецца 22 лютага 2026 года
Першая нядзеля Вялікага посту: Нядзеля Праваслаўя (22 лютага 2026 г.) “Праваслаўе, якое сьвяткуем у гэтую нядзелю, – гэта праўдзівая вера і праўдзівае шанаваньне Бога, якія вызнавала ўся Хрыстовая Царква першых стагоддзяў у барацьбе з гэрэзіяй іконаборства.Таму Нядзеля Праваслаўя – гэта ўрачыстасьць усёй Царквы, Усходняй і Заходняй. Яе ўсталяваў Сабор у Канстантынопалі 842 году.Мэта гэтага сьвята […]
Святар Вячаслаў Аношка служыў капеланам у францішканак пад Варшавай і падтрымліваў грэка-католікаў Беларусі
У пасьляваенны час сьвятар быў капеланам у сясьцёр францішканак Сям’і Марыі ў Хыліцах і Рабэрціне пад Варшавай. Увесь час ён імкнуўся атрымаць дазвол, каб выехаць на Захад з камуністычнай Польшчы ў які-небудзь беларускі асяродак, каб служыць беларусам, аднак улады так і не далі яму такой магчымасьці. Фактычна да самай сьмерці душпастыр ліставаўся з сваімі былымі […]
Айцец Вячаслаў Аношка ў 1926 годзе прызначаны парахам у грэка-каталіцкую парафію Альпень
У тым жа 1926 годзе а. Вячаслаў Аношка, які паходзіў з шляхецкай каталіцкай ваколіцы Паплаўшчына пад Магілёвам, якая выстаяла супраць прымусовага пераводу ў праваслаўе, быў прызначаны парахам у грэка-каталіцкую парафію ў вёску Альпень, што каля Давыд-Гарадка, дзе ён вёў актыўную місіянерскую дзейнасьць па ўсёй ваколіцы. Стварыў там яшчэ адну ўніяцкую парафію на Мярлінскіх хутарах. З […]