Пачынаецца рэгістрацыя на V Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету! З 1 па 2 траўня ў Варшаве пройдзе ўжо пятая Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — сустрэча прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацыяў, ініцыятываў і беларускай дыяспары з розных краінаў. Гэта магчымасць сустрэцца афлайн і анлайн, каб разам:— абмеркаваць пытанні дапамогі як былым палітвязням, так і тым, хто […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы з Беластока віншуюць вязняў сумлення з Днём волі і жадаюць ім свабоды
Дарагія нашы вязні сумлення! На пачатку вясны, калі беларусы святкуюць Дзень волі, вы знаходзіцеся за кратамі. Жадаем вам вытрымкі, мужнасці і сілы духа. Вельмі спадзяемся, што вы хутка будзеце вольныя і Беларусь стане вольнай. Нас чакае шмат шчаслівых святаў разам. Беларусы з Беластока Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Стартуе падкаст «Кропкі над ё» пра беларускую культуру да Дня Волі
Напярэдадні Дня Волі стартуе падкаст пра беларускую культуру24 сакавіка з нагоды Дня Волі выходзіць першы выпуск “Кропкі над ё” – падкасту пра навіны беларускай культуры, які дапаможа не страціць сувязь з тым, што адбываецца ў музыцы, літаратуры, тэатры і кіно.“Кропкі над ё” – гэта навігатар для ўсіх, хто: не паспявае сачыць за ўсімі сферамі культуры; […]
Беларусы пачалі святкаваць Дзень Волі ў розных краінах замежжа
Беларусы распачалі святкаванні да Дня ВоліАле гэта адбываецца не ў Беларусі, а ў розных краінах замежжа. Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі святкуецца 25 сакавіка. Але імпрэзаў запланавана так шмат, што яны будуць доўжыцца цягам тыдня. Дзе і як – глядзіце ў рэпартажы «Белсату».
Шпацыр па віленскіх адрасах дзеячоў БНР да Дня Волі 28 сакавіка ў Вільні
Шпацыр “Віленскія адрасы дзеячоў БНР” да Дня Волі Прапануем пашпацыраваць па сакавіцкай Вільні, наведаць віленскія адрасы бацькоў-заснавальнікаў БНР. Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года ў Менску, віленскія беларускія дзеячы, найперш браты Луцкевічы, адыгралі ў гэтым Акце найважнейшую, бадай, ролю. Дарэчы, ускосна на гэта паўплывала таксама лютаўскае абвяшчэньне Незалежнасьці Літвы. […]
Беларусы Бельгіі адзначылі 108-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бруселі
Беларусы Бельгіі сабраліся разам ў самым сэрцы Бруселя, каб адсвяткаваць 108-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Гэта быў дзень, напоўнены сэнсам і пачуццямі, калі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг — як сімвал нашай годнасці і свабоды. Разам паглядзелі фільм пра вытокі нашай незалежнасці, спявалі «Магутны Божа», і ў гэтых словах гучала нешта большае за музыку — […]
Народная амбасада Беларусі ў Швецыі правяла ўрачысты прыём у Стакгольме з нагоды Дня Волі
Народная амбасада Беларусі ў Швецыі правяла ўрачысты прыём у Стакгольме з нагоды Дня Волі На мерапрыемства сабраліся шведскія палітыкі, замежныя дыпламаты, вядомыя грамадскія дзеячы, а таксама актывісты і актывісткі беларускай дыяспары. Свята стала нагодай яшчэ раз нагадаць пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці і выказаць салідарнасць з беларускім народам у яго змаганні за свабоду і дэмакратыю. Прыём […]
У Беластоку прайшоў мітынг-канцэрт да 108-й гадавіны Дня Волі
У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі Беларуская супольнасць у цэнтры Беластока адзначыла 108-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатарамі акцыі выступілі беларуская дыяспара Беластока, фонд “Тутака” і гарадскія ўлады Беластока. З віншаваннямі да ўдзельнікаў звярнуліся прадстаўнікі мясцовай улады. Падчас мітынгу са сцэны выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, а таксама […]
22 сакавіка — дзень памяці Кастуся Каліноўскага, нацыянальнага героя Беларусі
Сёньня дзень памяці Кастуся Каліноўскага 22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, аднаго зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня беларусаў, палякаў і літоўцаў 1863-1864 гадоў. Ён стаў нацыянальным героем беларусаў. Паўстанцкія атрады, узначаленыя Каліноўскім, дзейнічалі ў асноўным на тэрыторыі цяперашняй Беларусі і вялі ўзброеную барацьбу з […]
Беларусы запрашаюць адзначыць Дзень Волі 25 сакавіка ў Вільні з вялікай праграмай
Разам сустрэнем Дзень Волі ў ВільніСябры, набліжаецца 25 сакавіка – наша галоўнае свята годнасці і незалежнасці. Давайце адзначым яго разам, гучна і шматлюдна на вуліцах свабоднай Вільні! Для беларусаў падрыхтавана вялікая праграма: ад урачыстых шэсцяў да культурных мерапрыемстваў і сустрэч. Гэта наш час паказаць адзінства і вернасць нашым каштоўнасцям. Дзе: Вільня (лакацыі ў спасылцы)Калі: 25 […]