Падчас акцыі ў цэнтры Рыгі каля арт-інсталяцыі “Нязломныя”, прысвечанай палітзняволеным праваабаронцам “Вясны”, беларусы Латвіі i прадстаўнікі мясцовых арганізацый нагадалі пра колькасць палітзняволянных Беларусі і выказалісь супраць прызнання так званых «выбараў», якія прайшлі ў краіне. #бязвыбары2025 Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Жыхары Стакгольма раздрабнілі бюлетэні з апісаннем злачынстваў Лукашэнкі на мерапрыемстве
«Жыхары Стакгольма адправілі старога фашыста ў шрэдар» Пра гэта ў Х (былы твітар) паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Швецыі: «Сёння на галоўнай пешаходнай вуліцы гораду прайшло мерапрыемства, прысвечанае самапрызначэнню Лукашэнка. Беларусы, шведы і госці здрабнялі «бюлетэні» з апісаннем злачынстваў прарасейскага тырана».#бязвыбары2025#ГодныяЛепшага Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Павага і падтрымка беларусам, ахвярам рэжыму і палітвязням за мяжой
Сталі рэжымам абраныміЗа вальнадумства ахвярамі,З лёсамі вы паламанымі,Але сагрэтыя марамі! Кожны з вас – у сэрцы рана,Кожнаму – наша пашана!Вытрымкі вам у дапамогу!Верым мы ўсе ў перамогу! Дарагія нашы Беларусы і Беларускі, нескароныя і мужныя, з Народзінамі вас! Жывем мы- жыве Беларусь. #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Краіны і міжнародныя арганізацыі, якія не прызналі выбары 2025 у Беларусі
Краіны і міжнародныя арганізацыі, якія не прызналі #бязвыбары2025 Інфармацыя абноўленая: 21:00 Сёння ў Беларусі адбываецца чарговы палітычны фарс пад назвай «перавыбары» Лукашэнкі. Ужо больш за 30 гадоў ён знаходзіцца ва ўладзе, бо ўтрымлівае рэжым за кошт масавых рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека. Пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 года і жорсткага падаўлення мірных пратэстаў, улада ў Беларусі […]
Беларусы Кёльна правялі марш і галасаванне з бюлетэнямі з выявай Лукашэнкі ў шрэдар
Беларусы Кёльна зладзілі марш і галасаванне, падчас якога ўсе жадаючыя маглі апусціць адпаведны бюлетэнь з выявай Лукашэнка ў шрэдар. #бязвыбары2025#ГодныяЛепшага Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Беларусы Клайпеды па-літоўску растлумачылі, што такое бязвыбары ў Беларусі
Беларусы Клайпеды патлумачылі па-літоўску — што такое бязвыбары ў Беларусі Турма або выгнанне – гэта выпрабаванні на шляху незалежных кандыдатаў у прэзідэнты. #бязвыбары2025 Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы і актывісты з Італіі, Малдовы і Украіны пратэставалі супраць выбараў у Балонні
Беларусы Італіі сёння выйшлі выказаць нязгоду з “выбарамі”. Акцыя была ў Балонні. Да акцыі далучыліся актывісты з Італіі, Малдовы і Украіны. Мы салідарныя з усімі, хто дагэтуль нязгодны, каму баліць, хто змагаецца і ідзе наперад. Дзякуй усім, хто далучыўся!
Украінская і беларуская дыяспара Беластока правялі сумесную акцыю памяці герояў 26 студзеня
26 студзеня украінская і беларуская дыяспара Беластока правялі сумесную акцыю памяці герояў У скверы Вольнай Беларусі, насупраць кансулята РБ прайшла акцыя памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і годнасць Украіны і Беларусі. Гэта толіка нашай даніны памяці тым беларусам і беларускам, якія загінулі за свабоду Украіны, за свабоду Беларусі, ваярам, якія сваёй крывёй […]
Акцыя «Лукашэнка ў шрэдар» у Таліне заклікала да сумленных выбараў і правоў чалавека ў Беларусі
Акцыя, прысвечаная так званым «выбарам» у Беларусi, прайшла ў Таліне На акцыі «Лукашэнка ў шрэдар», арганізаванай Народнай амбасадай Беларусі ў Эстоніі, усе жадаючыя маглі заявіць пра сваю пазіцыю і нагадаць свету пра важнасць сумленных выбараў, правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. #бязвыбары2025#ГодныяЛепшага Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Актывісты з Ваўкавыска нагадваюць, што барацьба працягваецца
Актывісты з Ваўкавыска нагадваюць: “Барацьба працягваецца!”.