Асацыяцыя “Талака” ладзіць анлайн-курсы італьянскай мовы ( A2–B2)!Выкладаць будзе Наталля Дуліна. Хто можа ўдзельнічаць?беларусы з дадатковай абаронай ці статусам уцекача;асобы, якія падалі на абарону і чакаюць рашэння;асобы з дакументальнымі пацверджаннямі палітычнага пераследу (нават без статусу). Іншыя удзельнікі могуць трапіць на курсы пры наяўнасці свабодных месц. Важна:удзел бясплатны;магчымы набор на С1 (платны);апрацоўка персанальных дадзеных і верыфікацыя […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Годна і Андрэй Хадановіч запускаюць курс «Таварыства жывых паэтаў і паэтак» пра беларускую паэзію
Годна разам з Андрэем Хадановічам запускае новы курс “Таварыства жывых паэтаў і паэтак” — гэта курс пра беларускую паэзію ў сусветным кантэксце: пра творчыя ўплывы і “паралельныя” адкрыцці, пра пераклад і містыфікацыі, пра тое, як вершы становяцца песнямі, а паэзія — мовай пратэсту, супраціву і салідарнасці. У курсе — 10 анлайн-заняткаў, кошт удзелу — 59 […]
Беларусы з Беластоку віншуюць палітвязняў з днём нараджэння ў красавіку
Беларусы з Беластоку шчыра віншуюць палітвязняў, у якіх дзень нараджэння ў красавіку. Няхай разам з першым прамянём сонца, калі сады, што заквятнелі, працягваюць расці, расце і ваша надзея, сіла і вера, вы не адны, і ваша вольнасць непазбежна як і вольнасць Беларусі. #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Першы дзень V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету сабраў больш за 185 удзельнікаў
Першы дзень V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Як гэта было? Сёння стартавала ўжо пятая сустрэча беларусаў і беларусак з усяго свету. Канферэнцыя сабрала прадстаўнікоў дыяспараў, экспертаў і актывістаў, каб разам абмеркаваць актуальныя выклікі, падзяліцца досведам і ўзмацніць супрацоўніцтва паміж беларускімі супольнасцямі. У першы дзень афлайн удзел прынялі не менш за 185 чалавек. Дзень адкрыла […]
Акцыя «Чарнобыльскі шлях» прайшла ў Варшаве каля помнікаў Каперніку і Марыі Складоўскай-Кюры
Чарнобыльскі шлях прайшоў у Варшаве Акцыя «Чарнобыльскі шлях» прайшла каля помніка Каперніку, пасля чаго ўдзельнікі прайшлі шэсцем да помніка Марыі Складоўскай-Кюры. Дзелімся фота з падзеі.
Беларусы Вільнюса ўшанавалі памяць Чарнобыльскай трагедыі на «Чарнобыльскім шляху-2026»
«Чарнобыльскі шлях-2026» у Вільні Нягледзячы на надвор’е беларусы Вільнюса выйшлі ўшанаваць памяць Чарнобыльскай трагедыі. Адбыўся забег і велапрабег, а таксама мітынг. У шэрагу ўдзельнікаў можна ўбачыць дырэктара Офіса ў Літве Дзяніса Кучынскага і пазаштатнага дарадцу Ціханоўскай Дзмітрыя Кучука. Мерапрыемствы да 40-й гадавіны трагедыі на ЧАЭС праходзяць сёння па ўсім свеце
У Беластоку прайшла акцыя «Чарнобыльскі шлях» да 40-й гадавіны катастрофы на ЧАЭС
Чарнобыльскі Шлях у Беластоку. 40 гадоў памяці і адказнасці 26 красавіка ў Беластоку прайшла акцыя «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваная да 40-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Беларусы дыяспары і неабыякавыя жыхары горада сабраліся ў скверы Вольнай Беларусі каля Консульства Рэспублікі Беларусь, каб ушанаваць памяць ахвяраў і нагадаць: Чарнобыль — гэта рана, якая ўсё яшчэ балiць. Беларусь […]
Вахта салідарнасці з «Вясной» і палітвязнямі Беларусі ў Гановеры 26 красавіка
Вахта салідарнасці з «Вясной» і палітвязнямі Беларусі ў Гановеры Amnesty Account für den Bezirk Hannover у нядзелю, 26 красавіка, прапануе сабрацца, каб ушанаваць людзей, якіх у Беларусі пазбавілі волі за іх імкненне да свабоды і годнасці. «Мы не забываем. Мы не маўчым. Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў!». Месца: Гановер, Ernst-August-Platz Час: 18:00–19:30
ПАРЭ заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне і спыніць сакрэтнасць выканання прысудаў
ПАРЭ заклікае Беларусь да мараторыя на смяротнае пакаранне Сёння ў Парламенцкай асамблеі Рада Еўропы была прынята рэзалюцыя «Да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання пры любых абставінах». Дакумент пацвярджае нязменную пазіцыю Асамблеі: смяротнае пакаранне не сумяшчальнае з прынцыпамі правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права.Дакладчыца, Gala Veldhoen, адзначыла, што Беларусь застаецца апошняй краінай на кантыненце, дзе дзейнічае гэтая […]
Экалагічны квіз для дзяцей на беларускай мове да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС
Экалагічны квіз для дзяцей на беларускай мове з нагоды 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС Вільня: 25 красавіка, 16:00. Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus 20Батумі: 26 красавіка, 15:00. Асяродак, Клдзіашвілі 32Талін: 26 красавіка, 16:00. Прадстаўніцтва дэмакратычных сіл у Эстоніі, Pärnu mnt 6Клайпеда: 26 красавіка, 11:30. Erdvė goodų idėjoms, Manto g. 4 Экалагічны квіз на беларускай […]