Падчас сустрэчы ўсходніх каталіцкіх ярархаў у Венгрыі 18 верасьня 2026 году кардынал Клаўдыё Гуджэроцьці заклікаў да супольнага сьведчаньня веры і салідарнасьці з тымі, хто пакутуе ад войнаў.
Ватыканскі ярарх адзначыў, што Еўропа сёньня сутыкаецца з секулярызацыяй і індывідуалізмам, але адначасова ў ёй расьце імкненьне моладзі спазнаць Хрыста.
Зьвяртаючыся да ярархаў з Усходніх Цэркваў, кардынал Гуджэроцьці заклікаў зрабіць літургічнае жыцьцё крыніцай глыбокіх разважаньняў і духоўнага супакаеньня. На яго думку, выключнае багацьце вобразаў і паэтычнасьць набажэнстваў ва ўсходніх абрадах здольныя прамаўляць да сэрцаў сучасных людзей нашмат мацней за тэалагічныя трактаты. Маладыя шукальнікі Бога, якія ня маюць рэлігійнай падрыхтоўкі, могуць знайсьці ў літургічных тэкстах хуткі адказ на свае духоўныя патрэбы.
https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2026-09/gugerotti-address-eastern-catholic-bishops-hungary.html
Гуджэроці да ўсходніх іерархаў: еднасць, літургія, выклікі вайны – Vatican News
Падчас сустрэчы ўсходніх каталіцкіх іерархаў у Венгрыі кардынал Клаўдыё Гуджэроці заклікаў да супольнага сведчання веры і салідарнасці з тымі, хто …