У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот распачынае размову пра аповесць Міхася Лынькова “Міколка-паравоз”.
Як праходзіла рэлігійнае выхаванне малога Міколкі і чаму малітва на незразумелай мове выклікала ў яго столькі пытанняў? Чаму спробы маці прымусіць сыную маліцца праз пакаранні прыводзілі толькі да дзіцячага пратэсту?
Калі рэлігійнасць зводзіцца толькі да бяздумнага завучвання і страху, яна не набліжае да Бога, а стварае ў сэрцы памылковы вобраз Творцы, – заўважае айцец Андрэй.