У Ватыкане апублікавалі “Тэматычны шлях” сустрэчы Льва XIV са зьверхнікамі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў і старшынямі біскупскіх канферэнцый з усяго сьвету, запланаванай на 7–14 кастрычніка 2026 году.
Нагодай для шырокага абмеркаваньня стала дзесяцігоддзе Апостальскай адгартацыі “Amoris laetitia”.
Ініцыятыва Сьвятога Айца скіравана на глыбокае душпастырскае распазнаньне. Мэта сустрэчы ў тым, каб “прасачыць ва ўзаемным слуханьні сінадальны шлях крокаў, якія неабходна зрабіць для абвяшчэньня Евангельля сем’ям сёньня, у сьвятле “Amoris laetitia” і з улікам таго, што рэалізуецца ў мясцовых Цэрквах”, – так гэта сфармулявалявана ў сумеснай заяве дыкастэрый.
https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2026-07/vatican-pope-leo-meeting-bishops-families-october-2026.html
Евангелле і сям’я: вызначаны тэмы вялікай ватыканскай сустрэчы – Vatican News
У Ватыкане апублікавалі “Тэматычны шлях” сустрэчы Льва XIV з прадстаяцелямі Усходніх Цэркваў і старшынямі біскупскіх канферэнцый свету, запланаванай …