
Мазаіка з выявай Дабравешчаньня ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ ў Рыме (432-440 гг.)
Арханёл Габрыэль быў пасланы з неба абвясьціць Дзеве радасную вестку Ейнага зачацьця. Прыйшоўшы ў Назарэт, ён падумаў у сабе, дзівячыся цуду: «Як гэта здарылася, што Той, каго нябёсы зьмясьціць ня могуць, родзіцца ад Дзевы; Той, хто мае за пасад неба і зямлю за падножак для ног Сваіх, у дзявочым улоньні зьмяшчаецца; Той, на якога шасьцікрылыя сэрафімы і шматвокія хэрувімы зірнуць ня сьмеюць, словам адным ад Дзевы цела прыняць захацеў, Сам будучы Божым Словам? Дык чаго ж я стаю і не кажу Дзеве: Радуйся, Поўная ласкі, Госпад з Табою; радуйся, Чыстая Дзева, Нявеста беззаганная; Радуйся, Маці Жыцьця! Блаславёны плод улоньня Твайго».
(З Вячэрні на сьвята Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы).