У новым выпуску падкаста “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць слухачоў …

У новым выпуску падкаста “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць слухачоў з рэлігійнымі матывамі ў творчасці беларускага савецкага пісьменніка Міхася Лынькова.

У цэнтры ўвагі — сцэна з апавядання “Тры злоты”, у якой палітызаванае казанне аднаго са святароў у Заходняй Беларусі на пачатку Другой сусветнай вайны становіцца прычынай пагрому.

Айцец Андрэй адзначае, што дэманізаваны вобраз каталіцкага духавенства ў творах Лынькова з’яўляўся адлюстраваннем зацятай барацьбы паміж Каталіцкай Царквой і камуністычнай ідэалогіяй.