Жыхары Вільні грэцкага абраду, якія перайшлі ў лацінскі абрад. 1760-я гг.Пераважна з фармуліроўкай: …

Жыхары Вільні грэцкага абраду, якія перайшлі ў лацінскі абрад. 1760-я гг.
Пераважна з фармуліроўкай: “з дазволу” ксяндзоў аўгусцінцаў, бернардзінцаў, дамініканцаў, езуітаў, кармелітаў, місіянераў, піяраў і г.д.
Але і “з прымусу” – гальшанскімі францысканцамі, якія гэтым славіліся. І нават “з прымусу і пасадкі ў турму” гальшанскімі францысканцамі.
Хтосьці “падчас юбілею” – відаць, у 1750 г. Хтосьці ў “піяраў у Дукштах”, “у Будслаўскіх бернардзінцаў”, “у Троках”, “будучы на Жмудзі”.
Адзін канвертыт, як здараецца з канвертытамі, “больш за тое – пераследуе грэцкі абрад”.

Дзяніс Лісейчыкаў
https://www.facebook.com/share/p/1CHWe9vsiA