Першая нядзеля Вялікага посту: Нядзеля Праваслаўя (22 лютага 2026 г.)”Праваслаўе, якое сьвяткуем у г…
“Праваслаўе, якое сьвяткуем у гэтую нядзелю, – гэта праўдзівая вера і праўдзівае шанаваньне Бога, якія вызнавала ўся Хрыстовая Царква першых стагоддзяў у барацьбе з гэрэзіяй іконаборства.
Таму Нядзеля Праваслаўя – гэта ўрачыстасьць усёй Царквы, Усходняй і Заходняй. Яе ўсталяваў Сабор у Канстантынопалі 842 году.
Мэта гэтага сьвята – прылюдна і ўрачыста аддаць пашану і пакланіцца сьвятым іконам Ісуса Хрыста, Багародзіцы і Сьвятых.”
а. Андрэй Абламейка
***
Трапар Нядзелі Праваслаўя (тон 2).
Усячыстаму вобразу Твайму пакланяемся, Добры,
просячы дараваньня правінаў нашых, Хрысьце Божа,
бо Ты захацеў дабравольна целам узысьці на крыж,
каб вызваліць стварэньне Тваё з варожай няволі.
Дзеля гэтага мы з удзячнасьцю ўсклікаем Табе:
Ты напоўніў радасьцю ўсё, Збавіцелю наш, прыйшоўшы збавіць сьвет.
Кандак Нядзелі Праваслаўя (тон 8).
Незьмяшчальнае Айцовае Слова зьмясьцілася ў целе, узятым ад Цябе, Багародзіца,
і апаганены вобраз вярнула да ранейшага стану, злучыўшы яго з Боскай красой.
Дзеля гэтага мы вызнаем збаўленьне нашае словам
і на справе, і прадстаўляем Яго на іконе.