Адкрыццё бэтлеемскіх ясляў на Плошчы Святога Пятра.=Увечары 15 снежня 2025 года на Плошчы Святога Пя…

Адкрыццё бэтлеемскіх ясляў на Плошчы Святога Пятра.
=Увечары 15 снежня 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбылася традыцыйная ўрачыстая цырымонія адкрыцця бэтлеемскіх ясляў і запальвання агеньчыкаў на галоўнай каляднай ёлцы. Яна сабрала шматлікіх вернікаў, пілігрымаў і турыстаў, а таксама дэлегацыі ахвярадаўцаў гэтых калядных сімвалаў.
= Удзельнікам цырымоніі былі ўрачыста прадстаўлены калядныя яслі, якія сёлета вырабілі ў дыяцэзіі Начэра-Інферыёрэ-Сарна. Сваімі архітэктурнымі элементамі і культурнымі матывамі яны нагадваюць поўдзень Італіі. Фонам для фігур Святой Сям’і стаў баптыстэрый базілікі Санта-Марыя-Маджорэ ў Начэры-Суперыёрэ, фантан “Гельвіюс” у мястэчку Сант-Эджыдыё-дэль-Монтэ-Альбіна, а таксама ўнутраныя дворыкі, тыповыя для мясцовасці, дзе жыў святы Альфонс Марыя дэ Лігуоры – Заснавальнік рэдэмптарыстаў. (паводле Vatican News)