ТБ-ЗДЫМКІ.
ІКОНЫ : ЦУД, У ЯКІ ВЕРАЦЬ..
Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі – цяпер афіцыйна навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры – сапраўдны “кландайк” для тэлепраекта “Сіла веры” і, увогуле, здымак на разнастайныя тэмы…
Пабылі тут сёння, запісалі некалькі цікавых інтэрв’ю,каб паказаць ВАМ новую тэлепраграму пра прыгожае, узнёслае, адвечнае…
А Вы прыходзьце самі ў цудоўную, сучасна аздобленую музейную прастору, каб на свае вочы ўбачыць даўніну і падсілкавацца станоўчай энергетыкай “ад прашчураў”…
МІНСК, вул. Сурганава, 1,корпус 2.