Навукоўцы ўстанавілі дакладную дату пабудовы аднаго з знакавых храмаў БеларусіДраўляная Свята-Георгі…

Навукоўцы ўстанавілі дакладную дату пабудовы аднаго з знакавых храмаў Беларусі

Драўляная Свята-Георгіеўская царква з’яўляецца адной з цэркваў Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ў Слонімскім раёне і знаходзіцца на мясцовых могілках. Раней меркавалася, што помнік драўлянага дойлідства ўзнік у канцы XVIII стагоддзя.

І вось супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі правялі дэндралагічны і дэндрахраналагічны аналізы і высветлілі: адзін з знакавых храмаў Беларусі і славутасць рэгіёна была пабудавана ў 1737 годзе.

Новыя звесткі робяць драўляную царкву адным з найстарэйшых захаваных культавых збудаванняў у Гродзенскай вобласці. Таксама аналіз «дазваляе падоўжыць рэгіянальную майстар-храналогію па хвоі звычайнай да 1652 года», паведамілі навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Купрэвіча. Здымак – zhirovichi-monastery. by.