=У чацвер, 11 снежня 2025 г. у г. Іўе адбылася сесія Кансультатыўнай міжканфесійнай рады пад старшын…
12.12.2025Грэка-католікі Беларусі
=У чацвер, 11 снежня 2025 г. у г. Іўе адбылася сесія Кансультатыўнай міжканфесійнай рады пад старшынствам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандра Румака. =Мерапрыемства пачалося са знаёмства ўдзельнікаў з іўеўскай мячэццю, гісторыю якой прадставіў старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі муфцій Абу-Бекір Шабановіч.
=Таксама ў межах таго ж пасяджэння ўдзельнікі азнаёміліся з экспазіцыяй Іўеўскага музея нацыянальных культур «Пад адзіным небам праз стагоддзі», дзе знаходзяцца матэрыялы і прадметы культурнай, этнічнай, канфесійнай і лакальнай спадчыны рэгіёну (рыма-католікаў, мусульманаў, яўрэяў, уніятаў). =Важнай старонкай ў гісторыі горада Іўе ды рэгіёна была ўніяцкая супольнасць. У Іўі ды наваколлі яна мела ўласныя храмы, аднак у XIX стагоддзі, пад царскім праўленнем, структуры Уніяцкай Царквы былі жорстка ліквідаваныя – у 1839 і наступных гадах. =Далей удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка памяці жыхароў рэгіёна, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Затрымаліся так сама на хвіліну духоўнай задумы пры памятным знаку “У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны”. Грэка-Каталіцкую Царкву на гэтай сесіі прадстаўляў Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімадрыт Сяргей (Гаек). =Адкрываючы пленарную частку сесіі, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, сказаў: “Мы з вамі сабраліся, каб даведацца, што яшчэ трэба зрабіць, каб захаваць і прымножыць духоўную спадчыну Беларусі. Беларусь з’яўляецца шматнацыянальнай і шматканфесійнай краінай”.