На якія манастыры ахвяравала шляхта ў Ашмянскім павеце паміж 1649 і 1719 гадаміПра гэта ў апошнім ну…

На якія манастыры ахвяравала шляхта ў Ашмянскім павеце паміж 1649 і 1719 гадамі

Пра гэта ў апошнім нумары літоўскага часопіса Istorija піша Wioletta Zielecka-Mikołajczyk, якая прааналізавала 481 завяшчанне шляхты Ашмянскага павета. У большасці выпадкаў не было звестак пра ахвяраванні манастырам. Завяшчанні каталіцкім манастырам сустракаліся ў 24% выпадкаў, уніяцкім — у 9% (ахвяравалі ў асноўным манастырам, якія знаходзіліся ў Ашмянскім павеце).

Часцей за ўсё шляхта пакідала грошы жабрацкім ордэнам, для якіх міласціна была асноўнай крыніцай даходу: дамініканцам (34%), францысканцам (27%) і бернардынцам (24%). Уніяты больш за ўсё ахвяравалі базыліянскаму манастыру ў Барунах, дзе захоўваўся абраз Маці Божай. Яму перадалі 31 ахвяраванне (75% усіх завяшчанняў уніятаў).

Больш ахвяраваць манастырам сталі пасля Паўночнай вайны і чумы 1709 – 1711 гадоў, калі тыя набылі большае значэнне ў вачах завяшчальнікаў. На здымку (static. strada. by) – касцёл і былы манастыр (за ім) у вёсцы Баруны Ашмянскага раёна.