#крывічы #sacral_orthodox Першая згадка царквы ў Крывічах – першая палова XVII стагоддзя. Канешне ж,…

#крывічы #sacral_orthodox
Першая згадка царквы ў Крывічах – першая палова XVII стагоддзя. Канешне ж, драўляная і ў тыя часы яшчэ ўніяцкая. Фундаваў яе жамойцкі стараста Станіслаў ІІІ Кішка.
Верагодна, неаднаразова перабудоўвалася, бо дрэва, самі разумееце, матэрыял такі… Пасля забароны Берасцейскай уніі ў 1839 годзе перададзена праваслаўнай царкве.
Нагадваючы, пра недаўгавечнасць дрэва, можна ўспомніць, як апісвалі стары храм “Литовские епархиальные ведомости” ў 1881 годзе, калі была асвечана новая часовая царквуха:
“брыдота запусцення“, паводле слова прарока, „якая стаіць на месцы святым”.
А вось гэтая мураваная царква ў рэтра-рускім стылі была дабудавана ў 1887 годзе, асвечана ў гонар Святой Троіцы.
За савецкім часам пратрымалася ажно да 1963 года, пасля чаго ператварылася ў склад.