Увечары ў чацвер, 22 мая 2025 г., у Ватыкане адбылася святая Імша, падчас якой архібіскуп намінант І…

Увечары ў чацвер, 22 мая 2025 г., у Ватыкане адбылася святая Імша, падчас якой архібіскуп намінант Іньяцыё Чэффалія атрымаў біскупскае пасвячэнне. Святую Імшу ўзначаліў кардынал П’етра Паралін.

Нагадаем, што новага апостальскага нунцыя ў Беларусь 25 сакавіка гэтага года прызначыў Папа Францішак.

Новы апостальскі нунцый належыць да італа-албанскай епархіі візантыйскага абраду. У святой Імшы разам з іншымі саслужыў таксама апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей Гаек.

https://youtu.be/opxKhsP9SOc?si=Jhx7KMXO4MCRST8