У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разважа…

У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разважанні пра творчасць Адама Бабарэкі.

Гэтым разам у цэнтры ўвагі – апавяданне “Зьмітрова вясельле”, у якім пісьменнік апісвае змену традыцый у беларускім грамадстве 1920-х гадоў, калі царкоўнае вянчанне паступова выцясняецца савецкім грамадзянскім шлюбам.

Расказваючы гісторыю вяселля Змітра і Марылі, пісьменнік паказвае спробы савецкай улады адвучыць беларусаў ад хрысціянскіх традыцый і навязаць новыя, грамадзянскія абрады.