Яна 8, 51-59Сябры, сёння Ісус называе Сябе «Я ЁСЦЬ» – імем, якое Бог адкрыў Майсею. Таму давайце пар…

Яна 8, 51-59
Сябры, сёння Ісус называе Сябе «Я ЁСЦЬ» – імем, якое Бог адкрыў Майсею. Таму давайце паразважаем над гэтым эпізодам з Кнігі Зыходу. Пасучы авечак на ўзгорках,

Майсей бачыць дзіўнае відовішча. Там анёл Госпада з’яўляецца яму ў агні, палаючым з куста. Бог бачыць яго і кліча яго па імені: «Майсей, Майсей! … Я Бог айца твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба». Гэта вельмі блізкі Бог, Той, Хто ведае продкаў Майсея.

Майсей адважваецца спытаць: «Калі я прыйду да ізраільцянаў і скажу ім: „Бог продкаў вашых паслаў мяне да вас“, а яны спытаюць у мяне: „Як Яго імя?“, – што мне адказаць ім?» Бог адказвае: «Я ЁСЦЬ ТОЙ, ХТО ЁСЦЬ». Што гэта значыць? Бог, па сутнасці, кажа: «Мяне немагчыма вызначыць, апісаць ці абмежаваць. Я не нейкая істота, а хутчэй сам чысты акт быцця».

«Так скажаш ізраільцянам: „Я ЁСЦЬ паслаў мяне да вас“». Гэты чысты акт быцця немагчыма адкінуць і яго немагчыма кантраляваць. Яму можна толькі аддацца ў веры. Як жа, мабыць, шакавала і здзіўляла слухачоў Ісуса, калі Ён прыняў гэтае імя для Сябе!

Біскуп Роберт Баррон