НАША ВЕРА.БАГАРОДЗІЧНАЕ СВЯТА.ІКОНА МАЦІ БОЖАЙ ЖЫРОВІЦКАЯ.МАЛІТВА БАГАРОДЗІЦЫ.О, Маці, што закрасава…

НАША ВЕРА.
БАГАРОДЗІЧНАЕ СВЯТА.

ІКОНА МАЦІ БОЖАЙ ЖЫРОВІЦКАЯ.

МАЛІТВА БАГАРОДЗІЦЫ.

О, Маці, што закрасавала
Свайму народу не ў
цвярдыні,
Акрытай славаю нязвялай,
А на грушцы ў пушчы сіняй,
Будзь Апякункаю
ўсяможнай
І тых, што гінуць на Радзіме,
І тых, што торбы
падарожнай,
Жабрачай з плеч ніяк
ня здымуць.
Дай, каб імя Тваё святое
Пранеслі з вераю
па свеце,
Дай, каб злаба, мана,
зацятасць
Нам ня былі ў жыцці
спакусай…
…Вярні нам нівы нашы й
хаты,
О, Маці Божа Беларусі!