Егіпет: Першыіерархі Цэркваў Блізкага Усходу адзначылі 1700-годдзе Першага Усяленскага СаборуПершыіе…

Егіпет: Першыіерархі Цэркваў Блізкага Усходу адзначылі 1700-годдзе Першага Усяленскага Сабору

Першыіерархі Цэркваў Блізкага Усходу ўзялі ўдзел у святкаванні 1700-годдзя Першага Усяленскага сабору ў Нікеі. Мерапрыемства прайшло пры саборы св. Марка ў каірскім раёне Абасія па запрашэнні прадстаяцеля Копцкай Царквы Патрыярха Тавадраса II. Дэвізам святкавання сталі словы апостала Паўла: «Будзьце аднадушнымі і аднадумцамі» (Флп 2:2), паведамляе «Благовест-инфо» са спасылкай на сайт Копцкай Царквы.

Перад пачаткам мерапрыемства ў каірскай рэзідэнцыі Тавадраса II адбылася яго сустрэча з Патрыярхам Антыяхійскім і ўсяго Усходу Ігнаціем Яфрэмам II (Сіра-якавіцкая Царква) і Каталікосам Кілікійскім Арамам I. Сярод гасцей таксама былі прадстаяцель Александрыйскай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Тэадор II, англіканскі архібіскуп Александрыі Самі Фаўзі, прэзідэнт аб’яднання пратэстанцкіх Цэркваў Егіпта доктар Андрэа Закі, іншыя духоўныя лідары Блізкага Усходу.

Пасля афіцыйнага прыёму ўдзельнікі сабраліся ў двары сабора, дзе прайшоў парад скаўтаў, потым кіраўнікі трох старажытнаўсходніх Цэркваў: Тавадрас II, Ігнацій Яфрэм II і Арам I далі сумесную прэс-канферэнцыю, пасля чаго выступілі некалькі царкоўных хораў і былі паказаны дакументальныя фільмы пра сабор у Нікеі.

Затым выступіў Патрыярх Тэадор II, які паведаміў, што ў яго Царкве 2025 год абвешчаны Годам памяці св. Атанаса Александрыйскага. Мерапрыемства завяршылася выступленнем Патрыярха Тавадраса II.