У новым выпуску “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разважанні пра с…

У новым выпуску “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разважанні пра спадчыну пісьменніка і крытыка Адама Бабарэкі.

На прыкладзе двух апавяданняў – “Зьмітрова вясельле” і “Трынаццатае чысло!” – аўтар перадачы аналізуе, як у творах Бабарэкі адлюстроўваюцца змены ў беларускай вёсцы 1920-х гадоў, калі савецкая ўлада спрабавала замяніць хрысціянскія каштоўнасці атэістычнымі звычаямі.

Айцец Андрэй падкрэслівае, што сёння мы бачым сур’ёзны крызіс інстытуту сям’і ва ўсім свеце, адной з важных прычын якога з’яўляецца нежаданне людзей жыць паводле праказанняў Творцы ды будаваць сужэнствы на хрысціянскім падмурку.