8 траўня
Свята св. апостала Яна
Свята св. апостала Яна
Св. апостал Ян (Ян Зебядзееў, Ян Багаслоў) – адзін з 12 апосталаў, аўтар Евангелля паводле Яна, трох саборных пасланняў і кнігі Адкрыцця, брат апостала Якуба.
Св. Ян быў любімым вучнем Ісуса Хрыста.
Святога апостала Яна таксама называюць Апосталам любові.
Менавіта яму, св. Яну, Дух Божы прадыктаваў словы – “Бог ёсць Любоў”, “хто прабывае ў любові, прабывае ў Богу, і Бог у ім”…
Як і абяцаў Ісус, св. Ян Багаслоў памёр сваёй смерцю ў глыбокай старасці.